Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

30 Чэр 2016

Мясніковіч: Удасканаленне законаў - базавая ўмова рэалізацыі рашэнняў Усебеларускага сходу

Мясніковіч: Удасканаленне законаў - базавая ўмова рэалізацыі рашэнняў Усебеларускага сходу

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удасканаленне заканадаўства - гэта базавая ўмова паспяховай рэалізацыі рашэнняў пятага Усебеларускага народнага сходу, заявіў 30 чэрвеня старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на закрыцці адзінаццатай сесіі Савета Рэспублікі пятага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для паспяховай рэалізацыі асноўных палажэнняў праграмы, а таксама рашэнняў і задач пяцігодкі неабходна прыняць 168 нарматыўных прававых актаў", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Ён не выключыў, што гэта лічба можа быць удакладнена з улікам прыняцця праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады.

Спікер нагадаў, што работа над праграмай вядзецца на базе асноўных палажэнняў, прынятых пятым Усебеларускім народным сходам.

Мясніковіч: Удасканаленне законаў - базавая ўмова рэалізацыі рашэнняў Усебеларускага сходу"Нараўне з гэтым мы павінны актыўней весці прававы маніторынг дзеючага заканадаўства, устараняць прабелы і калізіі", - таксама зрабіў акцэнт Міхаіл Мясніковіч.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што ідэі і даручэнні, ваказаныя на пятым Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнтам Беларусі і дэлегатамі, павінны быць уважліва вывучаны членамі Савета Рэспублікі для іх рэалізацыі прымяняльна да парламенцкай дзейнасці.

Мясніковіч: Удасканаленне законаў - базавая ўмова рэалізацыі рашэнняў Усебеларускага сходу"Ужо цяпер відавочна, што больш актыўнай павінна быць работа членаў Савета Рэспублікі і мясцовых Саветаў дэпутатаў. Асаблівая ўвага павінна быць удзелена рэалізацыі прыярытэтаў: занятасць, інвестыцыі, экспарт, інфарматызацыя, моладзь", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі