Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

17 Чэр 2016

Мэты пяцігодкі: ВУП Беларусі плюс 12-15 працэнтаў, магчымасць пабудаваць жыллё ў кожнай сям'і, рост працягласці жыцця да 75,3 года

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2020 годзе прырост ВУП Беларусі да 2015 года складзе 12-15 працэнтаў, у кожнай беларускай сям'і будзе магчымасць пабудаваць свой дом або кватэру, а працягласць жыцця павялічыцца да 75,3 года. Гэта прадугледжана праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод мэт пяцігодкі таксама рост рэальных грашовых даходаў грамадзян - 9,5-11,6 працэнта, зніжэнне ставак па крэдытах да 9-11 працэнтаў.

Для дасягнення пастаўленых мэт развіццё краіны будзе грунтавацца на наступных прыярытэтах: інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.

Галоўная мэта развіцця краіны на 2016-2020 гады - павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі