Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

1 Чэр 2016

Марыніч: АПК падыходзіць да Усебеларускага сходу з добрымі вынікамі

Марыніч: АПК падыходзіць да Усебеларускага сходу з добрымі вынікамі

1 чэрвеня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Аграпрамысловы комплекс падыходзіць да V Усебеларускага народнага сходу з добрымі вынікамі, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Марыніч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы - адна з нямногіх галін, якая сёння прырастае да ўзроўню мінулага года. Аграпрамысловы комплекс працуе з плюсам, калі гаварыць аб вытворчасці - то за тры месяцы тэмп росту ў нас 102 працэнты. Мы ідзём да Усебеларускага народнага сходу з добрымі вынікамі. Галіна сельскай гаспадаркі працуе ўстойліва", - падкрэсліў Леанід Марыніч.

Гаворачы аб развіцці экспарту сельгаспрадукцыі, першы намеснік міністра адзначыў, што асноўным рынкам па-ранейшаму з'яўляецца Расія - 94,5 працэнта. "Гэта самы прывабны рынак для ўсіх сусветных вытворцаў сельгаспрадукцыі, але там вельмі жорсткая канкурэнцыя. У натуральным выражэнні мы прыраслі на гэтым рынку да ўзроўню мінулага года, але ў грашовым выражэнні мінусуем", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Леаніда Марыніча, вядзецца работа і па выхадзе вялікай колькасці беларускіх прадпрыемстваў на рынак ЕС. "Нам еўрапейскі рынак цікавы, але прадаць там тавар практычна немагчыма - пошліны, якія там устаноўлены да 200 працэнтаў на нашу прадукцыю, робяць яе неканкурэнтаздольнай. Сёння трэба гаварыць аб рынках трэціх краін - Індыі, Кітая, Блізкага Усходу, Паўночнай і Цэнтральнай Афрыкі. Гэта рэгіёны, куды трэба ісці і працаваць", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі