Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка выказаўся аб перспектывах інтэграцыі з Расіяй

Лукашэнка выказаўся аб перспектывах інтэграцыі з Расіяй
Фота з архiва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб перспектывах інтэграцыі з Расіяй. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым вялікае развіццё кааперацыйных сувязей праз больш шырокі ўдзел айчынных вытворцаў у рэалізацыі нацыянальных праектаў Расіі. Сёння адкрыта заяўляем аб гатоўнасці да далейшай прадметнай работы па павышэнні міжгаліновага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы пры захаванні ўзаемных інтарэсаў на аснове раўнапраўя двух удзельнікаў саюза", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэты працэс прадугледжвае поўнае захаванне суверэнітэту абедзвюх краін без фарміравання якіх-небудзь новых наднацыянальных органаў. "Уся сістэма органаў Саюзнай дзяржавы створана, і яна яшчэ не адпрацавала сваё, яна жыццяздольная, яна не можа быць выкінута на звалку. Вось і ўвесь адказ. Давайце пройдзем гэты шлях і паглядзім, што скажуць народы. Можа, яны скажуць, што мала гэтай інтэграцыі, пойдзем далей. Але нельга пераскакваць праз этапы, нельга перанапружваць абстаноўку ні ў Расіі, ні, тым больш, у Беларусі", - сказаў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў гэтым фармаце можна зрабіць велізарныя крокі ў інтэграцыі з Расіяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі