Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

22 Чэр 2016

Лукашэнка: Усебеларускі сход - рэальна дзеючы механізм народаўладдзя

22 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Усебеларускі сход з'яўляецца рэальна дзеючым механізмам народаўладдзя. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ва ўступным слове на адкрыцці пятага Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Права чалавека і грамадзяніна на ўдзел у кіраванні справамі дзяржавы з'яўляецца неад'емным патрабаваннем часу. Актыўнасць, з якой жыхары краіны ўключыліся ў падрыхтоўку і правядзенне сходаў у працоўных калектывах, па месцы вучобы, службы, жыхарства, яшчэ раз даказала, што наш з'езд - рэальна дзеючы механізм народаўладдзя", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што дэвіз "Разам - за моцную і працвітаючую Беларусь" сімвалізуе пераемнасць і згуртаванасць грамадства на карысць Радзімы. "Мы цэнім грамадскую думку, пажаданні і плённыя ідэі, якія накіраваны на паступальнае развіццё рэспублікі ў эканамічным, сацыяльным і культурным планах. Беларусы хочуць захаваць мір і спакой у краіне, настроены на стваральную работу ў імя сваёй будучыні і будучыні падрастаючага пакалення", - сказаў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, галоўная мэта форуму - абмеркаваць актуальныя пытанні жыцця грамадства, разгледзець на агульнарэспубліканскім узроўні праблемы рэгіянальнага маштабу, прыйсці да кансалідаванага меркавання адносна вырашэння стратэгічных задач і планаў развіцця эканомікі на новы пяцігадовы перыяд. "Людзі розных узростаў, пакаленняў і прафесій - вы прадстаўляеце насельніцтва ўсёй нашай краіны, усіх рэгіёнаў нашай Радзімы. Вам аказаны не толькі найвышэйшы давер грамадзян, але і ўскладзена велізарная адказнасць. Разам мы павінны прыняць рашэнне па самых важных пытаннях развіцця беларускай дзяржавы і нашага грамадства", - сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да ўдзельнікаў усебеларускага форуму.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Усебеларускі народны сход па праву з'яўляецца адной з важнейшых форм прамой дэмакратыі і грамадскім інстытутам сучаснай Беларусі, які апраўдаў сябе. "Адкрытая і сумленная размова з людзьмі стала нормай жыцця для ўлады і ўсіх службовых асоб дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.

На парадку дня сходу - абмеркаванне праекта Асноўных палажэнняў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады. "Гэты дакумент даволі аб'ёмны і ахоплівае разнастайныя сферы жыццядзейнасці беларускага народа. Ён накіраваны на салідарныя дзеянні дзяржавы і грамадства ў дасягненні пастаўленых мэт. У ім абгрунтаваны шляхі павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі і якасці жыцця беларускіх грамадзян, удасканалення інстытуцыянальнага асяроддзя. Распрацаваны прававыя і сацыяльна-эканамічныя механізмы рэалізацыі пастаўленых задач і прыярытэтаў, адлюстраваны буйнейшыя інвестыцыйныя праекты, плануемыя да ўкаранення ў бягучай пяцігодцы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Галоўным Прэзідэнт лічыць выразнае бачанне будучыні краіны. "Мы павінны ўдакладніць задачы па рэалізацыі нашага стратэгічнага развіцця. Таму патрэбна вельмі адкрытая, сумленная і прынцыповая размова", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на даклад Прэзідэнта: "Яго асаблівасць будзе ў тым, што мы паспрабавалі сказаць тое, што не сказана раней па тэме, абагульніць ужо вядомыя палажэнні аб развіцці краіны ў мэтах вызначэння стратэгіі развіцця Беларусі на будучую пяцігодку".

"Выказвайце сваё меркаванне ўпэўнена, акцэнтуйце ўвагу на запытах і спадзяваннях людзей, якія вас упаўнаважылі іх прадстаўляць. Прапануйце рашэнні. Вельмі спадзяюся, прагучыць шмат карысных і канструктыўных прапаноў, якія будуць улічвацца пры падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў дзяржаўнымі органамі", - заклікаў дэлегатаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў прысутнасць на мерапрыемстве прадстаўнікоў брацкай Расіі, замежных гасцей і зарубежных дыпламатаў.

На заканчэнне Прэзідэнт аб'явіў пяты Усебеларускі народны сход адкрытым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі