Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

22 Jun 2016

Лукашэнка расказаў, як будуць развівацца рэгіёны краіны

Лукашэнка расказаў, як будуць развівацца рэгіёны краіны

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе расказаў аб канкрэтных планах па развіцці рэгіёнаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адным з напрамкаў рэгіянальнага развіцця з'яўляецца стварэнне навукова-тэхналагічных паркаў (у тым ліку ў гарадах абласнога падпарадкавання) у якасці пляцовак для арганізацыі высокатэхналагічных вытворчасцей, заснаваных на тэхналогіях V і VI укладаў.

"Стварэнне інфраструктуры ва ўзаемасувязі з размяшчэннем новых вытворчасцей дасць магчымасць забяспечыць развіццё тэрыторый са складаным эканамічным становішчам, скараціць разрыў ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва ў гарадах розных катэгорый і сельскай мясцовасці. Для гэтага прадугледжаны шэраг аб'ектаў для капітальных укладанняў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У Брэсцкай вобласці на аснове мясцовых прыродных рэсурсаў плануецца будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната на базе Сітніцкага радовішча (прадпрыемства "Граніт"), стварэнне мэблевай і лесапільнай вытворчасці ў "Івацэвічдрэў". "Гэтыя і шэраг іншых аб'ектаў дадуць магчымасць нарасціць вытворчы патэнцыял згаданага перспектыўнага рэгіёна, які, на жаль, апынуўся толькі на шостым месцы сярод абласцей па выніках работы ў мінулай пяцігодцы", - сказаў Прэзідэнт.

Вялікі аб'ём работ па рэканструкцыі і нарошчванні вытворчасці прадугледжваецца ў Віцебскай вобласці, якая заняла другое месца ў рэспубліцы па выніках пяці гадоў. Гэта датычыцца такіх вялікіх прадпрыемстваў, як "Нафтан", Аршанскі льнокамбінат, прадпрыемстваў абутковай і швейнай прамысловасці. Плануецца пабудаваць завод па выпуску металічнага ліста і бляхі ў Мёрскім раёне, узвесці Віцебскую, Полацкую і Бешанковіцкую гідраэлектрастанцыі.

Як расказаў кіраўнік дзяржавы, у Гомельскай вобласці, якая заняла чацвёртае месца, прадоўжыцца распрацоўка Петрыкаўскага радовішча калійных солей. Атрымаюць развіццё дрэваапрацоўка і цэлюлозна-папяровая вытворчасць. Будуць уведзены новыя магутнасці на Беларускім металургічным заводзе. Удасканаленне вытворчасці на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе дасць магчымасць давесці глыбіню перапрацоўкі нафты да 90 працэнтаў і вышэй.Пастаянная ўвага будзе ўдзяляцца ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Мадэрнізацыя буйнейшых арганізацый хімічнай вытворчасці з укараненнем рэсурса-, энерга- і экатэхналогій для павышэння ўстойлівасці эканомікі прадугледжваецца ў Гродзенскай вобласці (трэцяе месца па выніках пяцігодкі). Сярод важнейшых праектаў - будаўніцтва азотнага комплексу і цэха па вытворчасці азотнай кіслаты на "Гродна Азот", мадэрнізацыя прадпрыемства "Лакафарба".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Мінскай вобласці, якая паказала лепшы вынік сярод рэгіёнаў за пяцігодку, плануецца будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу на базе Старобінскага радовішча ў Любанскім раёне, будаўніцтва завода парашковых фарбаў у Вілейскім раёне, стварэнне новай вытворчасці па перапрацоўцы другасных палімерных адходаў на Барысаўскім заводзе пластмасавых вырабаў, пашырэнне вытворчасці па зборцы легкавых аўтамабіляў. Адным з напрамкаў інавацыйнага развіцця прамысловасці рэгіёна стане стварэнне навукаёмістых вытворчасцей у сферы біятэхналогіі, тонкай хіміі, новых матэрыялаў, машынабудавання, электронікі, лагістыкі на базе індустрыяльнага парка "Вялікі камень" у Смалявіцкім раёне.

Перспектывы Магілёўскай вобласці, якая заняла сёмае месца па выніках пяцігодкі, звязаны з нарошчваннем хімічнай вытворчасці, выпускам пластмасавых вырабаў і новых тыпаразмераў шын. Асаблівай увагі запатрабуе рэалізацыя мэтавай праграмы па комплексным сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна (Крычаўскі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Касцюковіцкі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі і Хоцімскі раёны). Адпаведная праграма зацверджана.

"Стратэгія развіцця горада-героя Мінска (па выніках пяцігодкі - на жаль, пятае месца) прадугледжвае апераджальнае развіццё высокапрадукцыйных сектараў эканомікі, прадпрыемствы якіх у найбольшай ступені сканцэнтраваны ў сталіцы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Асаблівая ўвага таксама будзе ўдзелена ўкараненню перадавых градаўтваральных тэхналогій - "разумны горад" і шэраг іншых.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі