Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка: праект новай Канстытуцыі будзе гатовы на працягу года

Лукашэнка: праект новай Канстытуцыі будзе гатовы на працягу года
Фота з архiва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект новай Канстытуцыі будзе гатовы на працягу года. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар нагадаў, што змяненне Канстытуцыі - не новая тэма. "Два з нечым гады таму я даручыў рыхтаваць новыя праекты Канстытуцыі. Нядаўна, у Пасланні народу і парламенту заявіў, што ў мяне на стале былі два праекты Канстытуцыі", - сказаў ён. Цяпер размова ідзе аб падрыхтоўцы трэцяга варыянта.

"На працягу гэтага года праект Канстытуцыі будзе гатовы, і ён будзе на працягу года абмеркаваны ўсенародна. А ў пачатку наступнага года, як мінімум, мы вынесем яго на рэферэндум", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што пад новую Канстытуцыю давядзецца перафармаціраваць многія законы, змяніць заканадаўчую базу. "Я ўпэўнены, што мы гэта можам зрабіць на працягу наступнага года", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, галоўнае ва ўсіх гэтых працэсах - не наламаць дроў. І прывёў даныя нядаўна праведзенага сацыялагічнага даследавання, згодна з якімі 60 працэнтаў рэспандэнтаў былі катэгарычна супраць змянення Канстытуцыі. "Я з гэтым не згодны. Канстытуцыю трэба мяняць, таму што такія паўнамоцтвы, якія ёсць сёння ў кіраўніка дзяржавы, вельмі цяжкія для чалавека", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Да таго ж, невядома, як скарыстаўся б такімі неабмежаванымі паўнамоцтвамі чалавек, які, калі змадэляваць сітуацыю, сілай захапіў уладу. "Таму ёсць неабходнасць у выніку гэтага распрацаваць новы праект Канстытуцыі, вынесці яго на ўсенароднае абмеркаванне і на рэферэндум", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі