Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Feb 2021

Лукашэнка пра санкцыі краін Захаду: не маюць права ўказваць, як жыць і кіраваць дзяржавай

Лукашэнка пра санкцыі краін Захаду: не маюць права ўказваць, як жыць і кіраваць дзяржавай

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны Захаду не маюць ні палітычнага, ні маральнага права ўказваць, як жыць і кіраваць дзяржавай. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь зноў стала аб'ектам палітычнага і эканамічнага санкцыйнага націску, а пад лозунгам дэмакратызацыі гучаць заклікі да эканамічнага ўдушэння.

"Я скажу адно: пасля штурму Капітолія, жорсткіх разгонаў дэманстрацый у Польшчы, Германіі, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, зняволення людзей у турмах каранціну яны не маюць ні палітычнага, ні маральнага права ўказваць ні нам, ні іншым, як жыць і кіраваць дзяржавай. Самім трэба разабрацца ў сабе, - сказаў ён. - І тое, што асобныя заходнія палітыканы праецыруюць свае вузкакарыслівыя пазіцыі на міждзяржаўныя, тым самым падставіўшы пад удар пытанні бяспекі і развіцця ўсёй Усходняй Еўропы, - як мінімум безадказна. Мы ўпэўнены, што эскалацыя нявыгадна нікому: ні Беларусі, ні Еўрапейскаму саюзу, ні Злучаным Штатам Амерыкі. Тым больш гэта не наш выбар. У нашых агульных інтарэсах - вярнуцца да нармальнага палітычнага ўзаемадзеяння, паўнацэннага эканамічнага супрацоўніцтва".

"Заявы Еўрасаюза, ЗША, іншых заходніх краін аб падтрымцы суверэнітэту Беларусі (аб чым яны гавораць пастаянна) мы, безумоўна, адзначаем. Мяркуем, эфект ад гэтых заяў праявіцца ў доўгатэрміновым вымярэнні, а не ў рамках бягучых абвастрэнняў і недастатковага разумення", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуўся да беларусаў, якія пражываюць за мяжой: "Калі вы яшчэ беларусы і калі вы помніце сваю маленькую радзіму, вы павінны разумець, што нават за межамі радзімы не перастаяце быць часткай беларускай сям'і. Кожнае ваша слова, справа і нават пазіцыя непасрэдна або ўскосна ўплываюць на жыццё краіны. І гэтай краіне патрэбна падтрымка, у тым ліку пажадана і ваша, а не разбурэнне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі