Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка пацвердзіў нязменную ролю Беларусі як донара стабільнасці

Лукашэнка пацвердзіў нязменную ролю Беларусі як донара стабільнасці

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў нязменную ролю Беларусі як донара стабільнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як ні парадаксальна, для многіх сёння больш выгадна канфрантацыя, чым мір і згода. Але гэта на сумленні тых палітыкаў, якія ставяць свае нястрымныя амбіцыі вышэй за чалавечыя жыцці, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Упэўнены, менавіта таму нашы неаднаразовыя заклікі да сусветнай супольнасці спыніць эскалацыю напружанасці, вядомыя як "Хельсінкі-2", пакуль, як гэта модна гаварыць, не ў трэндзе. Як я гаварыў нядаўна, "не тая краіна прапанавала".

"У гэтых умовах пацвярджаем нязменную ролю Беларусі як донара стабільнасці. Нягледзячы ні на што, Еўропа застаецца нашым агульным домам. Нікуды ад гэтага не дзенешся, мы цэнтр Еўропы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт запэўніў, што Беларусь застаецца стабільным, надзейным партнёрам у сферы рэгіянальнай бяспекі, гатовым актыўна ўдзельнічаць у міратворчых стратэгічных ініцыятывах.

"Мы, як і раней, гатовыя прадаставіць пляцоўку для перагавораў па любых пытаннях глабальнай, рэгіянальнай бяспекі, уключаючы тэматыку кантролю над узбраеннямі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі