Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

29 Кст 2020

Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу

Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў распараджэнне нумар 212рп "Аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу. Аргкамітэт узначаліць прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

У распараджэнні - даручэнні аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ўтварыць тэрытарыяльныя арганізацыйныя камітэты па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу.

Згодна з дакументам, вынікі грамадскага абмеркавання актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны будуць прадстаўлены ў рэспубліканскі арганізацыйны камітэт да 20 лістапада гэтага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі