Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка назваў галоўныя ўмовы адыходу ад улады, а УНС прапанаваў зрабіць стабілізатарам на пераходны перыяд

Лукашэнка назваў галоўныя ўмовы адыходу ад улады, а УНС прапанаваў зрабіць стабілізатарам на пераходны перыяд

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў галоўныя ўмовы свайго адыходу ад улады, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная мая ўмова адыходу ад улады: у краіне мір, парадак, ніякіх пратэсных дзеянняў, не пераварочваць краіну, выказваць у рамках закону меркаванне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Другая ўмова: калі складзецца так, што да ўлады прыйдуць не тыя, і ў іх будуць іншыя погляды, другім пунктам мы запішам, што ніводны волас з вас, прыхільнікаў цяперашняга Прэзідэнта, упасці не можа. Таму я прапанаваў Усебеларускі народны сход зрабіць канстытуцыйным органам. Зрабіць яго з паўнамоцтвамі. Калі гэты грамадскі дагавор, які мы заключым, будзе парушаны, уся ўлада будзе ва ўсенароднага сходу. У вас. Нават без мяне. Усебеларускі народны сход (ён будзе выбірацца яшчэ больш адказна) будзе мець паўнамоцтвы. Ён павінен быць стабілізатарам на пераходны перыяд. А які іншы орган вы бачыце? Можа, нешта прыдумаем іншае ў працэсе распрацоўкі Канстытуцыі. Але ў гэты перыяд змены пакаленняў, змены ўлады мы павінны мець дакладную падстрахоўку, каб не страціць краіну", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што УНС трэба перадаць, як паўнамоцтвы, вызначэнне стратэгii развiцця беларускага грамадства. "І гэта будзе закон для ўсіх грамадзян краіны. І для кіраўніка дзяржавы, і для парламента, і для іншых. Якія? Суверэнітэт, незалежнасць нашай краіны, абарона, баяздольнасць і іншыя, і гэтак далей. Толькі галоўныя. Без умяшання ў кіруючыя, выканаўчыя функцыі ў дзяржаве. Гэта будзе справа органаў улады і кіраўніка дзяржавы", - лічыць беларускі лідар.

Разам з тым ён лічыць, што нельга аслабляць пасаду кіраўніка дзяржавы. "Гэта буду не я. Гэта будзе іншы прэзідэнт. Таму не прышывайце гэта да мяне. Будзе іншы кіраўнік дзяржавы, але ён павінен быць кіраўніком дзяржавы. Ён павінен, як цяпер, адказваць за галоўныя напрамкі развіцця. Усебеларускі народны сход павінен быць стабілізатарам, парасонам усёй краіны на нейкі прамежак часу. Каб захаваць краіну", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што сказанае ім не з'яўляецца аксіёмай. "На працягу гэтага года пры распрацоўцы Канстытуцыі мы, можа, знойдзем іншыя варыянты. Цалкам магчыма. Можа, народ наогул не падтрымае Усебеларускі народны сход як канстытуцыйны орган", - выказаў меркаванне беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што цяпер, паводле даных сацапытанняў, пакуль крыху менш за палавіну падтрымліваюць ідэю надання УНС статусу канстытуцыйнага органа. І яшчэ каля 30 працэнтаў тых, хто не вызначыўся па гэтым пытанні.

"Але я як Прэзідэнт прапаную і настойваю, каб ён меў канстытуцыйныя паўнамоцтвы. Пры гэтым я вельмі вас прашу, каб вы ні ў якім разе не спяшаліся, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні", - сказаў беларускі лідар.

"Абяцаю вам, што ўсё будзе сумленна і справядліва. Не папракайце мяне, што я буду рабіць нешта пад сябе. Мне гэта не трэба. На той свет я гэта не забяру, як кажуць у народзе. Мая галоўная задача, галоўны акцэнт на гэтым этапе - зрабіць справядліва", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Але помніце толькі адно: я і не дазволю зламаць сваю краіну, і ў мяне сёння нечакана шмат прыхільнікаў, нават з ліку тых, хто думаў інакш. Гэта не толькі людзі ў пагонах (сярод прыхільнікаў. - Заўвага БЕЛТА). Хоць яны проста малайцы. Яны ўсім паказалі, што недарма ядуць хлеб", - адзначыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі