Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

22 Чэр 2016

Лукашэнка: На парадку дня - пераход да "зялёных" тэхналогій і эканомікі ведаў

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На парадку дня - пераход да "зялёных" тэхналогій і эканомікі ведаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не толькі захавалі і мадэрнізавалі традыцыйныя галіны, але і стварылі задзел для развіцця прынцыпова новых напрамкаў - атамнай энергетыкі, касмічнай, біятэхналагічнай і іншых галін. На парадку дня - пераход да "зялёных" тэхналогій і эканомікі ведаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што выпуск інавацыйнай прадукцыі за пяцігодку павялічыўся больш як у 4 разы. "У краіне ёсць значныя напрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій, у прыватнасці, у вытворчасці аптычных і лазерных прыбораў, аўтаматызаваных сістэм кіравання. Шырокую вядомасць у свеце набыў шэраг камп'ютарных праграм беларускіх распрацоўшчыкаў. Па экспарце ў галіне камп'ютарных і інфармацыйных паслуг на душу насельніцтва краіна апярэджвае ўсе краіны Садружнасці", - канстатаваў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў рэйтынгу па ўзроўні развіцця адукацыі Беларусь знаходзіцца ў групе 30 развітых краін і апярэджвае ўсе краіны СНД. "Па паказчыках даступнасці адукацыі - паступленні дзяцей у школу, колькасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі - Беларусь знаходзіцца на ўзроўні высокаразвітых краін. І апярэджвае многія краіны Еўропы і свету. Рэспубліка лідзіруе па колькасці тых, хто навучаецца ва ўстановах прафесійнай адукацыі, на 10 тыс. чалавек", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі