Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка: можна сумленна і адкрыта сказаць - свет ашалеў

Лукашэнка: можна сумленна і адкрыта сказаць - свет ашалеў

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае ўзмацненне нацыянальных палітык у свеце і адыход ад ідэй глабалізму. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Можна сумленна і адкрыта сказаць: свет ашалеў. Цяжкі быў мінулы год для ўсяго чалавецтва. Але затое мы ўбачылі, як у адно імгненне ад ідэй глабальнага развіцця вялікія і малыя дзяржавы перайшлі да стратэгіі нацыянальнага выжывання", - сказаў Прэзідэнт. Ён нагадаў, як не так даўно Беларусі і іншым краінам буйныя дзяржавы, накашталт ЗША, дзяржавы Еўрасаюза, навязвалі ідэі глабалізму. "Як толькі з'явіўся гэты жупел у выглядзе пандэміі, усе скурчыліся, усе замкнуліся. І пляваць на сяброў і на суседзяў. Усе закрылі свае граніцы. Дык дзе ж гэты глабалізм?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. - Таму не верце таму, што кажуць: дэмакратыя, глабалізм і іншае. Гэта - каб мазгі дурыць людзям у свеце. Гэта робяць некалькі дзяржаў для таго, каб гаспадарыць у свеце. І як толькі сітуацыя хоць крыху зменіцца, яны імгненна зменяць сваю палітыку. Так і здарылася".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі