Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

12 Лют 2021

Лукашэнка: я не баюся ніякага пункту гледжання, гатовы дыскутаваць з кожным

Лукашэнка: я не баюся ніякага пункту гледжання, гатовы дыскутаваць з кожным

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што не баіцца ніякага пункту гледжання і гатовы дыскутаваць з кожным. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы ўдзел у VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожны мае права на свой пункт гледжання. Клянуся вам дзецьмі, я не баюся ніякага пункту гледжання. Я гатовы дыскутаваць з кожным, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба гэта, таму што няма развіцця, калі няма канкурэнцыі, перш за ўсё, ідэй і думак. Яны павінны быць".

"Але трэба разумець: ты прыйшоў працаваць, ты ў бізнесе працуеш, у вытворчасці - адзін парадак. Прыйшоў у палітыку - родныя мае, там вельмі цесна, - звярнуў увагу беларускі лідар. - Адзін Прэзідэнт, і яго звяргаюць сёння тысячы чалавек, гатовыя сесці ў гэта крэсла. Не разумеючы таго, што прэзідэнцкае крэсла і Прэзідэнт у Беларусі - гэта не цар. І гэта не цараванне: сеў і сяджу, і даброты на цябе сыплюцца. Нехта і так праводзіць сваё прэзідэнцкае жыццё. Але ў Беларусі адзін год ты будзеш Прэзідэнтам, калі будзеш цараваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Таму ў бізнесе каркурэнцыя - гэта адно, у палітыцы - іншае. І законы, і правілы іншыя. Таму, калі ласка, ідзіце, але помніце, што вас могуць у гэтай палітыцы спаласаваць", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі