Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка: ідзе барацьба за ўключэнне Беларусі ў арбіту свайго ўплыву

Лукашэнка: ідзе барацьба за ўключэнне Беларусі ў арбіту свайго ўплыву

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ідзе барацьба за ўключэнне Беларусі ў арбіту свайго ўплыву. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь не выпадкова апынулася ў фокусе ўвагі асноўных міжнародных ігракоў. Па сутнасці, наша краіна сёння - гэта, калі хочаце, апошняя сапраўды суверэнная дзяржава ў Еўропе. Можа, і па гэтай прычыне пакутуем. У гэтым асноўнае пытанне, вакол гэтага ідзе барацьба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, не трэба лічыць, што "беларускае пытанне" не важнае для глабальных геапалітычных ігракоў - ідзе барацьба за ўключэнне Беларусі ў арбіту свайго ўплыву. "Беларусь сёння - гэта пануючая вышыня на полі бою ў цэнтры Еўропы, - заявіў Прэзідэнт. - І за гэту вышыню ідзе вельмі жорсткая бітва. Так было заўсёды ў нашай шматвяковай гісторыі".

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь не разглядае ні адну з дзяржаў у якасці праціўніка, асуджае любы ваенны канфлікт і паслядоўна выступае за мірнае рэгуляванне спрэчак. "Нягледзячы на ўсе недружалюбныя крокі асобных замежных сіл, я перакананы, што шлях канфрантацыі ў знешняй палітыцы - тупіковы, - звярнуў ён увагу. - Мы нязменна гатовы выбудоўваць адносіны з усімі краінамі і саюзамі на аснове прынцыпаў раўнапраўя, узаемапавагі, неўмяшання ў нашы ўнутраныя справы. Таксама як і зацікаўлены мець збалансаваныя разнастайныя сувязі са знешнім светам, перш за ўсё эканамічныя".

У гэтым уся сутнасць беларускай канцэпцыі шматвектарнасці, якая выклікае шмат пытанняў, нават у Расіі, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "І не трэба нас крытыкаваць, што мы нібыта сядзім на двух крэслах. У канчатковым выніку мы ставім мэту забяспечыць дыверсіфікацыю міжнародных, перш за ўсё эканамічных, сувязей, імкнёмся да раўнавагі ў рэгіянальнай бяспецы. Мы проста хочам захаваць сваю палітычную ўстойлівасць. Гэты шлях, вядома, можа некаму не падабацца. Але менавіта так дзейнічае любая дзяржава, якая хоча застацца на карце свету суверэннай, незалежнай. І мы не выключэнне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі