Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Лукашэнка аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў: мы пачалі ўжо гэта рабіць, цэлы план на стале ляжыць

Лукашэнка аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў: мы пачалі ўжо гэта рабіць, цэлы план на стале ляжыць
Фота з архiва

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся аб пераразмеркаванні  паўнамоцтваў унутры ўладнай вертыкалі. Ён адзначыў, што гэта ўжо робіцца, але разам з паўнамоцтвамі пераходзіць і вялікая доля адказнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыялогавыя пляцоўкі паказалі, што цікавасць грамадства да змянення палітычнай сістэмы краіны і канстытуцыйнай рэформы высокая. "Аднак перш чым сход пачне выпрацоўку прапаноў, неабходна спакойна разабрацца, што адбываецца з намі цяпер, якія глыбінныя працэсы ідуць у грамадстве і як мы на іх будзем рэагаваць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Пры гэтым ён паведаміў, што пераразмеркаванне паўнамоцтваў ужо адбываецца. "Мы пачалі ўжо гэта рабіць: Прэзідэнт - урад, Прэзідэнт - парламент, губернатары, мясцовыя органы ўлады. Цэлы план на стале ляжыць. Пасля Усебеларускага народнага сходу мы прадоўжым больш інтэнсіўна гэта рабіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу насельніцтва на тое, што тыя, хто атрымаў паўнамоцтвы, будуць не толькі прымаць рашэнні, але і адказваць па іх. Людзям давядзецца адвыкаць ад таго, што Прэзідэнт адказвае за ўсё. "З сацыялагічнага даследавання: людзі за перадачу паўнамоцтваў ад Прэзідэнта іншым структурам. Але людзі павінны разумець: Прэзідэнт, вядома, па сігнале людзей умяшаецца, калі трэба, у гэты працэс, але гэта не яго будуць функцыі і паўнамоцтвы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму пераразмяркоўваць паўнамоцтвы мы будзем. Радыкальна".

Кіраўнік дзяржавы расказаў аб прапанове, якая паступіла ад аднаго з палітолагаў: трэба некаторыя законы называць імёнамі распрацоўшчыкаў. Гэту ідэю беларускі лідар лічыць дастойнай і слушнай у кантэксце пераразмеркавання паўнамоцтваў, адыходу ад калектыўнай адказнасці. "Каб людзі ведалі, хто прапанаваў", - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі