Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

3 Jun 2016

Качанава: Удзел моладзі ва Усебеларускім сходзе важны для рэалізацыі планаў на будучае

Качанава: Удзел моладзі ва Усебеларускім сходзе важны для рэалізацыі планаў на будучае

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел моладзі ва Усебеларускім народным сходзе важны для рэалізацыі планаў на будучае. Такім меркаваннем падзялілася з журналістамі намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удзел моладзі ў такім знакавым мерапрыемстве, як Усебеларускі народны сход, вельмі важны. Мы будзем абмяркоўваць перспектывы развіцця нашай дзяржавы на бліжэйшае пяцігоддзе. Моладзь - гэта тое пакаленне, якому рэалізоўваць усе гэтыя планы", - сказала Наталля Качанава.

Выбраным дэлегатамі Усебеларускага сходу маладым людзям аказаны давер з боку іх рэгіёнаў, адзначыла намеснік прэм'ер-міністра. Моладзь адчувае пачуццё гонару за нашу краіну, пачуццё яднання, падкрэсліла яна.

Качанава: Удзел моладзі ва Усебеларускім сходзе важны для рэалізацыі планаў на будучае"Дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі", адкрыццё якога адбылося сёння ў Мінску напярэдадні Усебеларускага сходу, паводле слоў Наталлі Качанавай, важны, паколькі дае магчымасць чуць меркаванне моладзі па ўсіх актуальных пытаннях.

Качанава: Удзел моладзі ва Усебеларускім сходзе важны для рэалізацыі планаў на будучаеНовы праект БРСМ "Дыялог пакаленняў "Кветкі Вялікай Перамогі" стартаваў сёння ў парку Перамогі ў Мінску з удзелам дэлегатаў V Усебеларускага народнага сходу ад моладзі з усіх рэгіёнаў Беларусі, ветэранаў вайны і працы, парламентарыяў, прадстаўнікоў навукі, палітыкі, бізнесу, спорту, культуры і гэтак далей. Удзельнікі абмяркоўваюць праблемы і пытанні, якія датычацца маладзёжнай тэматыкі, а таксама прапануюць эфектыўныя шляхі іх вырашэння. Чакаецца, што па выніку будуць выпрацаваны канкрэтныя прапановы для абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе.Качанава: Удзел моладзі ва Усебеларускім сходзе важны для рэалізацыі планаў на будучае

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі