Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

20 Чэр 2016

Кабякоў: Работа пятага Усебеларускага сходу будзе камфортнай і свабоднай

Кабякоў: Работа пятага Усебеларускага сходу будзе камфортнай і свабоднай

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа пятага Усебеларускага народнага сходу будзе камфортнай і свабоднай. Аб гэтым 19 чэрвеня ў праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, паведамляе БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр лічыць, што асноўная дыскусія разгорнецца вакол праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады. Акрамя таго, дэлегаты будуць прапаноўваць свае ініцыятывы. "Работа будзе пабудавана вельмі камфортна і свабодна", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Ён расказаў, што запісалася ўжо даволі вялікая колькасць выступаючых, у зале будуць свабодныя мікрафоны. У час сходу арганізуюць гарачую тэлефонную лінію.

Кіраўнік урада дадаў, што адказы на пытанні будуць рыхтавацца максімальна аператыўна. Для гэтага сфарміруюць адпаведныя рабочыя органы Усебеларускага сходу, арганізуюць дзяжурствы органаў мясцовай улады, міністэрстваў і ведамстваў.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што Усебеларускі сход стане сапраўды ўсеагульным народным сходам, веча, на якім будуць вырашацца важнейшыя пытанні развіцця краіны.

Ён нагадаў, што на сход выбрана 2,5 тыс. дэлегатаў ад кожнай вобласці і Мінска. На форум збяруцца прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства. Акрамя таго, запрошаны каля 150 гасцей, у тым ліку амаль 100 з замежных краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі