Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

26 Стд 2021

Гігін: УНС - гэта мадэль адкрытай размовы, якую важна захаваць і развіваць

Гігін: УНС - гэта мадэль адкрытай размовы, якую важна захаваць і развіваць
Фота з архiва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінскай вобласці на дыялогавых пляцоўках абмяркоўваюцца не столькі палітычныя і канстытуцыйныя пытанні, колькі адносіны бізнесу і дзяржаўных структур, эканоміка і развіццё рэгіёнаў. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін на абласной дыялогавай пляцоўцы па абмеркаванні актуальных пытанняў развіцця краіны і рэгіёнаў, якая прайшла сёння ў Чэрвені, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

"Актыўнасць людзей у дыскусіях, якія ўзнікаюць у час дыялогавых пляцовак, даволі вялікая, таму важна, што новы праект сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў значнай ступені ўлічвае прапановы, якія раней прагучалі ад грамадзян, - расказаў Вадзім Гігін. - На ўсіх дыялогавых пляцоўках прасочваецца рэгіянальная спецыфіка. У Мінскай вобласці не столькі абмяркоўваюцца палітычныя і канстытуцыйныя пытанні, колькі адносіны бізнесу і дзяржаўных структур, развіццё сферы эканомікі і важны момант збалансаванага развіцця рэгіёнаў, таму што агульная тэндэнцыя ідзе да ўрбанізацыі, змяншэння колькасці занятых у аграрным сектары - усё гэта патрабуе вырашэння".

"Дыялог адкрыты для ўсіх. Ніхто нікога не абмяжоўвае. Гэта сведчыць аб тым, што наша палітычная сістэма развіваецца. Думаю, што і пасля Усебеларускага народнага сходу гэту мадэль размовы паміж дзяржаўнымі структурамі, палітычнымі партыямі, грамадскімі арганізацыямі і грамадзянамі трэба захаваць. Бо УНС - гэта не толькі форум, а таксама грамадская актыўнасць, якая цяпер высокая. Яе трэба развіваць і захоўваць тую свабодную атмасферу абмеркавання, у час якой міністры, губернатары свабодна размаўляюць з грамадзянамі краіны, даведваюцца, што іх хвалюе, і стараюцца вырашыць існуючыя праблемы".

На дыялогавай пляцоўцы ў Чэрвені сёння разглядалі актуальныя пытанні развіцця сацыяльнай сферы ў краіне ў бліжэйшыя некалькі гадоў. "Падтрымцы шматдзетных сем'яў, развіццю медыцыны і адукацыі, праблемам  будаўніцтва жылля ў рэгіёне ў час абмеркавання ўдзялілі больш за ўсё ўвагі. Усё, што пачулі, будзем прапрацоўваць і выносіць на разгляд", - адзначыў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў.

Найбольш актуальныя пытанні, якія сёння прапрацавалі ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі, будуць разгледжаны на VI Усебеларускім народным сходзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі