Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

1 Чэр 2016

Гарантаванае першае рабочае месца неабходна прадастаўляць усім выпускнікам ВНУ

Гарантаванае першае рабочае месца неабходна прадастаўляць усім выпускнікам ВНУ

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі наспела неабходнасць прадастаўлення гарантаванага першага рабочага месца ўсім выпускнікам ВНУ. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА ўдзельнік пятага Усебеларускага народнага сходу, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Юрый Чачукевіч.

"Неабходна абмеркаваць пытанні прадастаўлення гарантаванага першага рабочага месца ўсім выпускнікам ВНУ, а не толькі тым, хто вучыцца на бюджэтнай аснове. Паколькі ў сучаснай эканамічнай сітуацыі атрымаць накіраванне на работу жадаюць многія студэнты платных аддзяленняў", - сказаў Юрый Чачукевіч і дадаў, што маладых людзей хвалююць і пытанні будаўніцтва жылля, прадастаўлення арэндных кватэр, магчымасці стварэння маладзёжных жыллёвых кааператываў.

Юрый Чачукевіч паведаміў, што напярэдадні Усебеларускага народнага сходу ў Мінску пройдзе "Дыялог пакаленняў", у якім прымуць удзел амаль 200 старшакласнікаў, студэнтаў, прадстаўнікоў працуючай моладзі, а таксама кіраўнікі органаў дзяржкіравання, удзельнікі народнага веча. Маладыя людзі і спецыялісты плануюць абмеркаваць пытанні, якія прагучаць на народным сходзе ад сталічных дэлегатаў.

Пяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Чакаецца, што ўдзельнікамі мерапрыемства стануць 2,5 тыс. чалавек, у тым ліку ад Мінска - 400 дэлегатаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі