Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

19 Feb 2021

Дзермант: УНС - беларуская аўтэнтычная форма народаўладдзя

Дзермант: УНС - беларуская аўтэнтычная форма народаўладдзя
Фота з архiва

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усебеларускі народны сход - беларуская аўтэнтычная форма народаўладдзя, заявіў у час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе", прысвечанага вынікам VI Усебеларускага народнага сходу, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, палітычны аналітык Аляксей Дзермант.

"Усебеларускі народны сход, з аднаго боку, паставіў тоўстую кропку ў гэтым палітычным крызісе, таму што не ўдалося дыскрэдытаваць сам сход, сарваць яго і вывесці значную колькасць пратэстуючых на вуліцы Мінска. З другога боку, сход абазначыў новую вяху ў развіцці беларускай дзяржавы. Гэта датычыцца перш за ўсё знешняй і ўнутранай палітыкі. І сам ход абмеркавання быў такі, што апазіцыйныя СМІ і замежныя падхоплівалі фактычна кожную знакавую заяву. Гэта, безумоўна, поспех ужо", - расказаў Аляксей Дзермант.

Палітычны аналітык адзначыў, што некаторыя спрабавалі паказаць УНС у якасці наменклатурнага сходу. "Але ў зале было зусім выразнае адчуванне, што наменклатура, гэта значыць чыноўнікі, дзяржаўныя служачыя, не пераважала. А што кінулася ў вочы - гэта значная колькасць моладзі, якая толькі ўступае ў дарослае актыўнае жыццё. Яна выступала шмат з трыбуны. І ў зале , і ў кулуарах гэты малады запал адчуваўся. Таму можна сказаць, што тут таксама праціўнікі трапілі міма", - сказаў ён.

Аляксей Дзермант падкрэсліў, УНС - аналаг веча. "Тыя, хто чакаў, што на УНС будзе прымацца Канстытуцыя або нешта такое, зусім не разбіраюцца ў беларускім парадку дня. УНС - гэта такі аналаг веча, дзе рэчы абмяркоўваюцца ў адкрытай форме, у тым ліку прадстаўнікамі ад народа. Яны могуць звярнуцца непасрэдна да Прэзідэнта, да вышэйшага кіраўніцтва і абазначыць асноўныя напрамкі. Далей гэты наказ і дзяржорганы, і актывісты, і тыя, хто на сходзе быў, павінны тлумачыць у калектывах, рэгіёнах. У гэтым сэнс сходу. Не ўсе гэта разумеюць. Але гэта такая беларуская аўтэнтычная форма народаўладдзя. На мой погляд, яна даволі эфектыўная, таму што інфармацыйныя хвалі і ідэйныя імпульсы па беларускім грамадстве і за яго межы пайшлі. А гэта значыць - УНС быў паспяховым", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі