Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

17 Чэр 2016

Долю расходаў на інавацыйнае развіццё ў Беларусі плануецца павялічыць

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльная накіраванасць бюджэтных расходаў будзе захавана, а доля расходаў на інавацыйнае развіццё - павялічана. Гэта прадугледжана праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, якая будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Бюджэтна-падатковая палітыка ў бягучай пяцігодцы будзе накіравана на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і іх канцэнтрацыю на прыярытэтных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця, далейшую аптымізацыю падатковай сістэмы. Будуць забяспечаны бездэфіцытны бюджэт, пераход да трохгадовага бюджэтнага планавання, аптымізацыя механізмаў размеркавання даходаў бюджэтаў, шырокае ўкараненне бюджэтавання, арыентаванага на вынік. Прадугледжваецца таксама аказанне дзяржаўнай падтрымкі на аснове роўнага доступу, канкурэнцыі і адпаведнасці рыначным патрабаванням, паступовае скарачэнне дзяржаўнага доўгу.

У мэтах забеспячэння ўстойлівага рэгіянальнага развіцця нарматывы адлічэнняў ад рэспубліканскіх падаткаў, збораў (пошлін), якія фарміруюць асноўны аб'ём даходаў бюджэтаў раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання, будуць захаваны на тэрмін не менш як тры гады. Гэта павысіць самастойнасць мясцовай улады ў правядзенні палітыкі рэгіянальнага развіцця, з'явяцца дадатковыя стымулы для падтрымкі бізнесу і стварэння новых рабочых месц. Мерапрыемствы ў галіне падатковай палітыкі будуць накіраваны на падтрыманне аптымальнага ўзроўню падатковай нагрузкі на эканоміку, што стымулюе эканамічны рост.

У праекце праграмы прадугледжаны таксама меры па фінансавым аздараўленні рэальнага сектара эканомікі. Прадугледжваецца дыферэнцыраваны падыход да аднаўлення плацежаздольнасцi арганізацый рэальнага сектара эканомікі. Фінансавае аздараўленне прадпрыемстваў стане асновай для павышэння дысцыпліны ўзаемаразлікаў, зніжэння ўзроўню крэдыторскай і дэбіторскай запазычанасці, падкрэсліваецца ў праекце праграмы.

Дэфіцыт уласных абаротных сродкаў прадпрыемстваў будзе ліквідаваны шляхам паскарэння іх абарачальнасці праз недапушчэнне росту складскіх запасаў і дэбіторскай запазычанасці, паслядоўнага зніжэння ставак па крэдытах, што зменшыць адток абаротных сродкаў. Прапануецца таксама кропкавая рэструктурызацыя бягучых абавязацельстваў, у тым ліку з выкарыстаннем карпаратыўных каштоўных папер і аблігацый урада. Ліквідаваць дэфіцыт абаротных сродкаў плануецца таксама шляхам прыцягнення інвестараў, зніжэння ўсіх відаў затрат у адпаведнасці з патрабаваннем Прэзідэнта. Пытанні аказання дзяржпадтрымкі без выканання гэтага патрабавання разглядацца не будуць.

Адначасова прадугледжваецца кіруемае вывядзенне з эканомікі неплацежаздольных вытворчасцей, затраты на падтрымку якіх перавышаюць аддачу ад іх, уключэнне ў эканамічны абарот іх актываў і эфектыўнае выкарыстанне вызваленых працоўных рэсурсаў. Пры гэтым будуць забяспечаны сацыяльная абарона работнікаў, актыўны ўдзел прафсаюзных арганізацый у вырашэнні задач стварэння новых і аптымізацыі дзеючых рабочых месц.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі