Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

9 Снж 2020

Дэпутат: прапанова Прэзідэнта зрабіць УНС канстытуцыйным органам своечасовая

Дэпутат: прапанова Прэзідэнта зрабіць УНС канстытуцыйным органам своечасовая

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятыва Прэзідэнта аб тым, каб зрабіць Усебеларускі народны сход канстытуцыйным органам, прагучала вельмі своечасова. Такім меркаваннем з газетай "СБ. Беларусь сегодня" падзялілася дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валянціна Назаранка.

"У гэтыя дні па ўсёй краіне арганізавана работа дыялогавых пляцовак, грамадскіх прыёмных, дзе грамадзяне выказваюць сваю пазіцыю, уносяць прапановы па далейшым сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, удасканаленні палітычнай сістэмы. Усе меркаванні, ідэі, заўвагі будуць абагульнены і вынесены на абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу. У сувязі з гэтым вельмі своечасова прагучала ініцыятыва Прэзідэнта аб тым, каб зрабіць УНС канстытуцыйным органам, - адзначыла парламентарый. - На мой погляд, гэта аб'ектыўна і справядліва, таму што на форуме будуць прадстаўнікі ад працоўных калектываў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, людзі розных узростаў і прафесій. Ім трэба будзе абмеркаваць і прыняць рашэнні па актуальных пытаннях стратэгіі развіцця дзяржавы на пяць гадоў. Лагічна прадаставіць ім права і кантраляваць выкананне прынятых рашэнняў".

Валянціна Назаранка нагадала, што ў нашай краіне адзіная крыніца дзяржаўнай улады і носьбіт суверэнітэту - гэта народ. "Згаджуся і з прапановай аб тым, каб дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу выбіраць на пяць гадоў. Апошнім часам на розных узроўнях гучаць прапановы аб перадачы часткі паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы парламенту, ураду, міністрам, губернатарам. Але гэты працэс ні ў якім разе не павінен прывесці да разбалансіроўкі дзяржаўнай улады і палітычнай сістэмы ў цэлым. Таму будзе правільным павысіць ролю і статус дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, якія змогуць трымаць у тонусе вертыкаль улады і маніторыць выкананне прынятай праграмы развіцця на пяцігодку", - рэзюмавала дэпутат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі