Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

8 Лют 2021

Дэлегат УНС: важна працаваць над эфектыўнасцю сістэмы інфармацыйнай бяспекі

Дэлегат УНС: важна працаваць над эфектыўнасцю сістэмы інфармацыйнай бяспекі

8 лютага, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Важна працаваць над эфектыўнасцю сістэмы інфармацыйнай бяспекі. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу, дырэктар "Тэлерадыёкампаніі "Магілёў" Таццяна Ларына.

"У будучым важна працаваць над эфектыўнасцю сістэмы інфармацыйнай бяспекі нашай дзяржавы. Гэта дасць магчымасць не дапусціць распаўсюджвання недакладнай і фэйкавай інфармацыі сярод насельніцтва", - адзначыла Таццяна Ларына.

Паводле слоў дэлегата, журналістыкай павінны займацца прафесійныя і падрыхтаваныя людзі. "Інфармацыя ў сучасным свеце адыгрывае вялікую ролю і акружае кожнага чалавека, менавіта яна стварае аб'ектыўную карціну навакольнага свету. І раней у гэтым полі працавалі толькі прафесіяналы, якія ведаюць, што такое прафесійная этыка, у якіх ёсць разуменне адказнасці за кожнае сваё слова, - адзначыла дэлегат. - Падзеі мінулага года паказалі, што цяпер у ролі журналіста можа выступаць практычна любы чалавек, які не мае ніякага дачынення да СМІ, які ўпэўнены ў тым, што ў яго ёсць права рабіць з інфармацыяй што хочаш. Гэтыя людзі не грэбуюць ніякімі метадамі падачы для дасягнення сваіх палітычных і эканамічных мэт. Такое стаўленне прыводзіць да з'яўлення недакладных і адкрыта фэйкавых навін. І людзі вераць гэтаму. Нельга дапускаць маніпуляцый меркаваннем грамадскасці праз такія навіны".

"За апошнія гады беларускае рэгіянальнае тэлебачанне зрабіла сур'ёзны крок наперад. Мы выкарыстоўваем у рабоце сучасныя тэхналогіі, вяшчанне вядзецца ў HD-фармаце, пастаянна распрацоўваюцца і ўкараняюцца новыя падыходы ў падачы навін і забаўляльных праграм. Для нас, журналістаў, важна не спыняцца і прадаўжаць развівацца. І для гэтага ў нас ёсць усе неабходныя рэсурсы", - падкрэсліла дэлегат.

Як адзначыла Таццяна Ларына, Усебеларускі народны сход дасць магчымасць вырашыць пытанні, якія хвалююць жыхароў нашай краіны. "На ўсенародным форуме будуць закрануты пытанні ўсіх сфер жыцця. Яны будуць не толькі агучаны, але і дэталёва вывучаны і прапрацаваны. Мы ўсе хочам жыць у любімай і спакойнай краіне, якая развіваецца. І дасягацца гэта павінна мірным і канструктыўным дыялогам, а не дэструктыўнымі метадамі", - падагульніла дэлегат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі