Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

11 Лют 2021

Дэлегат УНС: цудоўна, што ў Беларусі ёсць такая пляцоўка адкрытага дыялогу

Дэлегат УНС: цудоўна, што ў Беларусі ёсць такая пляцоўка адкрытага дыялогу

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цудоўна, што ў Беларусі ёсць такая пляцоўка адкрытага дыялогу, як Усебеларускі народны сход. Аб гэтым сказала карэспандэнту БЕЛТА настаўнік хіміі і біялогіі гімназіі нумар 3 Віцебска дэлегат VI УНС Наталля Байдо.

"У першую чаргу мне хочацца ўзняць пытанні, якія датычацца моладзі. Гэта прадаўжэнне маладзёжнага ўзросту да 35 гадоў - паколькі я сама працоўная моладзь. Таксама гэта льготы для моладзі пры будаўніцтве жылля, каб маладыя спецыялісты маглі замацавацца на месцы і пабудаваць сваё жыллё. І, вядома, пытанні адукацыі, каб яна развівалася, укараняліся прадметныя кампетэнцыі, каб быў абмен студэнтамі і выкладчыкамі. Усё гэта дасць магчымасць удасканаліць нашу адукацыю", - сказала Наталля Байдо.

Паводле яе слоў, УНС - гэта пляцоўка адкрытага дыялогу. "Кожны можа выказаць сваё меркаванне, свой пункт гледжання, абмеркаваць тыя ці іншыя пытанні, даведацца, ці падобныя твае думкі з іншымі людзьмі, з якімі ты жывеш побач, і прыйсці да адзінага меркавання. Лічу, што гэта вельмі важна і цудоўна, што такая магчымасць у нас ёсць", - адзначыла дэлегат.

VI Усебеларускі народны сход пачаў працаваць сёння ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Дэлегаты абмяркуюць вынікі рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады і асноўныя палажэнні праекта праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады. Галоўная мэта на пяцігодку - забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці ў грамадстве і павелічэнне дабрабыту грамадзян дзякуючы якаснаму росту эканомікі, нарошчванню сацыяльнага капіталу, стварэнню камфортных умоў для жыцця, работы і самарэалізацыі. Ключавыя прыярытэты пяцігодкі - шчаслівая сям'я, моцныя рэгіёны, інтэлектуальная краіна, дзяржава-партнёр.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 2,7 тыс. чалавек, з іх дэлегатаў - 2,4 тыс. На форуме сабраліся прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства: рабочыя, працаўнікі вёскі, работнікі сацыяльна-культурнай сферы і СМІ, ваеннаслужачыя, прадпрымальнікі, студэнты, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, пенсіянеры. Сярод дэлегатаў сходу таксама кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, парламентарыі, дэпутаты мясцовых Саветаў, прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў.

Адкрыццё форуму, даклад кіраўніка дзяржавы і выступленні ўдзельнікаў будуць трансліравацца ў прамым эфіры па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя будзе таксама даступна на сайце VI Усебеларускага народнага сходу і інтэрнэт-пляцоўках вядучых дзяржаўных СМІ.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у рабоце УНС і 12 лютага.

Тэлеверсію Усебеларускага народнага сходу гледачы змогуць убачыць 14 лютага ў вячэрнім эфіры беларускага тэлебачання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі