Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

4 Feb 2021

Дэлегат: на УНС важна абмеркаваць пытанне павышэння якасці прафесійна-тэхнічнай адукацыі

Дэлегат: на УНС важна абмеркаваць пытанне павышэння якасці прафесійна-тэхнічнай адукацыі

4 лютага, Орша /Кар. БЕЛТА/. На Усебеларускім народным сходзе важна абмеркаваць пытанне павышэння якасці прафесійна-тэхнічнай адукацыі і падрыхтоўкі кадраў для лёгкай прамысловасці. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзялілася намеснік дырэктара па ідэалагічнай і кадравай рабоце ЗАТ "Аршанская прамыслова-гандлёвая фірма "Світанак" Вольга Кулік.

Яна працуе на прадпрыемстве 23 гады. Прайшла кар'ерны шлях ад вучаніцы швачкі да цяперашняй пасады. Вольга Кулік едзе на УНС першы раз. На яе думку, важнае пытанне, якое варта абмеркаваць, гэта кадры і сістэма іх падрыхтоўкі. "У нас у фірме асноўная прафесія - швачка. Застаецца актуальным пытанне павышэння якасці прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў гэтым напрамку. У сучасных умовах усё развіваецца хуткімі тэмпамі, у тым ліку ў швейнай прамысловасці. Укараняецца высокапрадукцыйнае абсталяванне, прымяняюцца новыя метады апрацоўкі, таму маладых спецыялістаў хочам бачыць з сучаснымі ведамі. Вельмі добра, што ёсць прапанова  перагледзець, актуалізаваць вучэбную праграму ў падрыхтоўцы спецыялістаў, стварыць адукацыйную базу", - адзначыла намеснік дырэктара. Таксама абавязкова трэба ўдзяляць час практыцы, каб супрацоўнік хутчэй адаптаваўся на вытворчасці.

Яшчэ адно актуальнае пытанне, якое, на думку Вольгі Кулік, таксама трэба закрануць, гэта маладзёжная палітыка. "Наша моладзь крэатыўная, таленавітая, у яе вялікія перспектывы. Важна ўзмацніць яе грамадзянска-патрыятычнае выхаванне", - падзялілася сваім пунктам гледжання яна. Сёння на аршанскім прадпрыемстве працуюць каля 60 маладых супрацоўнікаў.

Таксама прадстаўляць Аршанскі раён на форуме будзе швачка Людміла Саханенка, якая працуе на "Світанку" 20 гадоў. Яна ўпершыню ўдзельнічае ва УНС, гэта для яе хвалюючая і ганаровая місія. "Я працую на швейным прадпрыемстве, якое выпускае прадукцыю для дзяцей. Маладыя людзі - будучыня краіны. І ім трэба ствараць умовы, каб яны не ад'язджалі з родных мясцін. Ад форуму чакаю, што будуць вызначаны напрамкі па падтрымцы маладых і шматдзетных сем'яў у далейшым", - сказала дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі