Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

2 Ліс 2022

Андрэйчанка: законапраект аб УНС будзе прыняты да канца года ў першым чытанні

Андрэйчанка: законапраект аб УНС будзе прыняты да канца года ў першым чытанні
Фота з архiва

2 лістапада, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Законапраект аб Усебеларускім народным сходзе будзе прыняты да канца года ў першым чытанні, заявіў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на семінары-нарадзе на тэму "Прававая аснова фарміравання і дзейнасці Усебеларускага народнага сходу. Удасканаленне выбарчага заканадаўства" ў Лідзе Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праекты законаў "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь" і "Аб Усебеларускім народным сходзе" вынесены на грамадскае абмеркаванне. Арганізатарам абмеркавання законапраекта "Аб Усебеларускім народным сходзе" выступае Палата прадстаўнікоў. Дэпутаты актыўна ўдзельнічаюць у рабоце дыялогавых пляцовак рознага ўзроўню, праводзяць інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах па растлумачэнні норм законапраектаў. Усяго праведзена каля 140 такіх мерапрыемстваў. Заўвагі і прапановы ўдзельнікаў грамадскага дыялогу будуць улічаны пры падрыхтоўцы праекта закона да разгляду ў першым чытанні на бягучай сесіі Палаты прадстаўнікоў. Працэс абмеркавання завершыцца сёння семінарам-нарадай у Лідзе.

"Я не магу сказаць, што на гэтым абмеркаванні заканчваюцца. Работа яшчэ будзе прадаўжацца. Прапаноў паступіла каля 150. Іх акумулюе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, частка паступае ў Палату прадстаўнікоў. Таму такая тонкая даводка цяпер будзе праходзіць у Палаце прадстаўнікоў. І я думаю, што мы гэты законапраект прымем ужо ў бягучым годзе ў першым чытанні і ў пачатку наступнага года - у другім чытанні", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, такія семінары-нарады Палата прадстаўнікоў праводзіць па найбольш важных для беларусаў тэмах. "Законапраект аб УНС і змяненні Выбарчага кодэкса якраз належаць да ліку такіх законапраектаў. Таму што ад таго, як яны будуць падрыхтаваны, як будуць працаваць, у цэлым залежыць і эфектыўнасць палітычнай сістэмы Беларусі, - адзначыў спікер. - Пачуць кожнага і зрабіць гэты дакумент, каб ён ішоў ад зямлі і быў для жыцця - гэта, напэўна, галоўная сутнасць такога ўсенароднага абмеркавання. Закон вельмі важны, значна павышаецца статус УНС. Гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя, канстытуцыйны орган. Дэлегаты будуць збірацца і праводзіць народны курс. Мы, беларусы, стварылі гэту дзяржаву і павінны яе захаваць".

Законапраект аб УНС адпрацаваны грунтоўна, дадаў Уладзімір Андрэйчанка. "Ён двойчы разглядаўся на ўзроўні Прэзідэнта. Тым не менш, голас знізу - гэта важна", - канстатаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі