У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Усебеларускі народны сход

Усебеларускі народны сход

22 Чэр 2016

Ад крэдытавання эканомікі да здаровага харчавання: Лукашэнка пракаменціраваў выступленні дэлегатаў Усебеларускага сходу

Ад крэдытавання эканомікі да здаровага харчавання: Лукашэнка пракаменціраваў выступленні дэлегатаў Усебеларускага сходу

22 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падвёў вынік першага дня работы пятага Усебеларускага народнага сходу і пракаменціраваў прапановы і пытанні, якія прагучалі ў выступленнях дэлегатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўважліва выслухаў усе выступленні, спрабаваў некаторыя прапановы аб'яднаць, скампанаваць", - сказаў Прэзідэнт. Ён адзначыў вастрыню пытанняў крэдытавання эканомікі. "Гэта сапраўды пытанне сур'ёзнае. Яно не такое простае, як здаецца. У сувязі з гэтым я папрасіў бы і старшыню праўлення Нацыянальнага банка на ўсякі выпадак быць гатовым, каб тут растлумачыць дэлегатам з'езда некаторыя пытанні, якія тут прагучалі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ў многіх выступленнях гучала тэма патрыятызму. "Вы шмат казалі пра памяць, пра вайну. Мы тут выглядаем проста ідэальна. Мы не разбурылі ні адзін помнік, мы іх захоўваем. Нават у самай маленькай вёсцы мы свята захоўваем гэту памяць", - падкрэсліў ён.

Шмат пытанняў узнімалася ў сферы падрыхтоўкі кадраў. "Тут можна і пакутаваць, і стагнаць, але вучыць кадры трэба на месцы. Ні адна ВНУ, прафтэхвучылішча, каледж, ліцэй не падрыхтуюць кадры так, як хацелася б. Усё роўна, і гэта ёсць ва ўсіх краінах, іх давучваюць, даводзяць да адпаведнага ўзроўню", - лічыць Прэзідэнт.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка згадзіўся, што неабходна больш удзяляць увагі стварэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў. "У гэтым напрамку зроблена нямала. Будзем і далей так працаваць. Але самае галоўнае - каб у ВНУ і іншых навучальных установах будучых спецыялістаў вучылі не ва аўдыторыях. Іх трэба вучыць непасрэдна на вытворчасці: у полі, ля станка", - сказаў Прэзідэнт.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў, што аналагічныя пытанні ўзнікаюць і з падрыхтоўкай кіруючых кадраў для сельскай гаспадаркі, якіх неабходна рыхтаваць на аснове перадавога вопыту эфектыўных кіраўнікоў.

"Вельмі шмат узнята правільных пытанняў культуры харчавання і здаровага ладу жыцця. Мы харчуемся так, што гэта на 50-60 працэнтаў з'яўляецца прычынай нашых захворванняў, - адзначыў Прэзідэнт. - Калі б мы кожнаму давялі культуру харчавання, паклалі на стол рацыён, паверце, у нас менш было б хвароб. Гэта пытанне не проста заслугоўвае ўвагі. Ім трэба займацца штодзённа".

У час Усебеларускага народнага сходу было таксама ўзнята пытанне абароны Айчыны, выхавання ў духу патрыятызму. "Я актуалізую гэту тэму ў сувязі з тым, што ў нас у грамадстве не тое ў апазіцыі, не тое яшчэ недзе з'явіліся асобныя дзеячы, у якіх проста рукі гараць падштурхнуць наша грамадства да нейкіх катаклізмаў, супярэчнасцей, а яшчэ і да вайны. І асабліва ківаюць на Расію, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта негатыўна ўплывае на асобных членаў нашага грамадства. І я як звычайны грамадзянін часам сам сабе думаю: вы дарэмна гэта робіце, у нас не будзе, як у некаторых краінах ура-патрыёты, седзячы ў тэлевізары, так ваююць, што ўвесь свет захапілі б. Не дай бог, нешта здарыцца, мы ім прадаставім права ў атаку пайсці першымі. Я гэта спецыяльна гавару, каб у некаторых не свярбелі рукі. У нас у краіне ніхто ні за каго не схаваецца".

Герой Беларусі член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, старшыня СВК "Прагрэс-Верцялішкі" Васіль Равяка ў сваім выступленні ўзняў шэраг пытанняў у сферы развіцця сельскай гаспадаркі. Прэзідэнт даручыў разабрацца і выправіць магчымыя недахопы на заканадаўчым узроўні. "Віцэ-прэм'еру трэба на ўсякі выпадак быць гатовым выказацца на гэту тэму. Плюс падтрымка сельскай гаспадаркі: што мы плануем, што магчыма", - даручыў беларускі лідар.

"І апошняе: тут аналізаваліся некаторыя пытанні, якія паступаюць па гарачай лініі. Пытанняў дзясяткі. Гэтыя пытанні трэба сакратарыяту або адпаведным органам ва ўрадзе, Адміністрацыі Прэзідэнта, парламенце і міністэрствах прааналізаваць. Падумайце аб тым, хто адкажа на гэтыя пытанні праз СМІ", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс