Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

3 Врс 2015

Міхневіч: Памяць аб гераізме ў гады Другой сусветнай вайны заклікае да з'яднанасці ў цяперашні час

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памяць аб гераізме ў гады Другой сусветнай вайны заклікае да з'яднанасці ў цяперашні час. Такое меркаванне выказаў сёння першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Міхневіч. Ён прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця фотавыстаўкі "Апошняя сусветная вайна: помніць у імя міру", прысвечанай 70-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і завяршэнню Другой сусветнай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Аляксандр Міхневіч, фотавыстаўка, якая разгарнулася ў будынку Выканаўчага камітэта СНД, па сутнасці, завяршае цыкл тэматычных мерапрыемстваў. Экспазіцыя складаецца з унікальных фатаграфій ваенных гадоў з розных рэспублік былога Савецкага Саюза і арганізавана як сумесны праект дзевяці дзяржаў: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана. "Усе гэтыя краіны ўнеслі свой уклад у арганізацыю экспазіцыі, і яна яшчэ раз нагадвае, наколькі адзіныя мы былі ў гады Другой сусветнай вайны і што подзвіг савецкіх людзей стаў подзвігам адзінага народа. Гэта заклікае нас да з'яднанасці ў цяперашні час", - сказаў першы намеснік міністра замежных спраў.

У маі фотавыстаўка праходзіла ў ААН і, акрамя таго, па ініцыятыве беларускага боку ў Нью-Ёрку ля штаб-кватэры ААН было пасаджана Дрэва міру і адзінства. "Сёння, калі ў нас была ноч, а ў Нью-Ёрку быў дзень, каля гэтага дрэва ўстанавілі памятную дошку ў гонар заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе", - заўважыў Аляксандр Міхневіч. Мерапрыемства ініцыіравана прадстаўніцтвамі 50 краін, у ліку якіх Расія, Беларусь, Малдова, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан, а таксама Туркменістан і Узбекістан.

"Нашы краіны разумеюць, наколькі важна захаваць памяць аб Другой сусветнай вайне, - лічыць першы намеснік кіраўніка МЗС. - У тыя гады, абараняючы Радзіму, аддалі жыцці нашы дзяды, прадзеды. Сёння іх няма з намі, але памяць аб іх заклікае нас да адзінства, з'яднанасці, сумеснага процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам".

У сваю чаргу першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Уладзімір Гаркун адзначыў, што фотавыстаўка, якая праходзіць у Выканкаме, мае вялікае значэнне і паказвае розныя аспекты жыцця ў гады вайны. Паводле яго слоў, сімвалічна таксама, што сёння ў 5.00 па беларускім часе ў Пекіне адбыўся парад з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны.

Пры гэтым Уладзімір Гаркун са шкадаваннем канстатаваў, што не ўсе краіны зрабілі адпаведныя вывады з урокаў падзей ваенных гадоў. "Але тыя сустрэчы, якія праходзяць на высокім і вышэйшым узроўнях, і тыя заявы, якія прынялі кіраўнікі нашых краін з нагоды заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, маюць вялікае значэнне. Мы перамаглі таму, што былі разам, і мы моцныя, калі разам. Садружнасць таксама прызначана для таго, каб забяспечваць і ўмацоўваць адзінства і мір", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі