Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

7 Май 2015

Калекцыя каштоўных кніг ваеннага часу прадстаўлена ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці

Калекцыя каштоўных кніг ваеннага часу прадстаўлена ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калекцыю каштоўных кніг ваеннага часу з фондаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ прадставілі сёння на выстаўцы "Мемарызацыя Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім грамадстве: памяць учора і сёння", якая адкрылася ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта выстаўка з'яўляецца першым вопытам сумеснай работы Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці і Фундаментальнай бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На ёй прадстаўлены каштоўныя кнігі ваенных гадоў. Яны невялікага памеру, якраз каб умясціцца у кішэні гімнасцёркі. Непрыкметныя, на шэрай паперы, у просценькіх вокладках, без ілюстрацый, гэтыя кнігі друкаваліся ў нечалавечых умовах. Аднак яны рэальна дапамагалі людзям не падаць духам і змагацца за Радзіму", - сказала намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ала Буціна.

Выстаўка "Мемарызацыя Вялікай Айчыннай вайны ў беларускім грамадстве: памяць учора і сёння"Акрамя таго, у экспазіцыі прадстаўлены сучасныя выданні, прысвечаныя ўвекавечанню памяці Вялікай Айчыннай вайны, медалі і ордэны, памятныя і юбілейныя манеты, паштоўкі, маркі і канверты. Гэтыя экспанаты адбіраліся з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Пачэснымі гасцямі экспазіцыі сталі ветэраны палкоўнік у адстаўцы Мікалай Жураўлёў і ўдзельнік партызанскага руху старшы сяржант Рыгор Махонь. Яны прынялі ўдзел ва ўрачыстым пасвячэнні ў акцябраты школьнікаў з СШ нумар 4, якое адбылося ў час выстаўкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі