Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 70-годдзе Вялікай Перамогі

70-годдзе Вялікай Перамогі

28 Ліп 2015

Дыялог пакаленняў пра вайну прапануе інтэрактыўная выстаўка "Warstory.by" ў Брэсце

Дыялог пакаленняў пра вайну прапануе інтэрактыўная выстаўка

28 ліпеня, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Інтэрактыўная выстаўка дыялогаў пакаленняў пра вайну "Warstory.by" адкрылася сёння ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрыццё выстаўкі прымеркавана да дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На ёй наведвальнікі могуць азнаёміцца не толькі з сапраўднымі дакументамі і фотаэкспанатамі, якія расказваюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, але і пачуць галасы непасрэдных сведак тых падзей.

Ідэя праекта належыць фонду "Культурная спадчына і сучаснасць". Асаблівасць экспазіцыі ў тым, што яна паказвае вайну праз прызму яе ўспрымання дзецьмі - ветэранамі і сучаснай моладдзю. "Мы збіраем банк расказаў простых людзей пра вайну, сведак падзей 70-гадовай даўніны. Мы страцілі вялікі перыяд памяці, бо праз 80 гадоў яна ператвараецца ў гісторыю. Але засталіся дзеці вайны, маленькія салдаты, вязні гета. Ім у памяць урэзаліся асабістыя перажыванні. Менавіта іх мы і запісалі. Сучаснае пакаленне моладзі расказала ўжо гісторыю сваіх сем'яў, успаміны бабуль і дзядуль", - адзначыла дырэктар фонду "Культурная спадчына і сучаснасць" Ала Сташкевіч.

Плануецца, што музей кожнага горада, дзе будзе праходзіць выстаўка "Warstory.by", будзе папаўняць яе экспанатамі з уласных фондаў. Брэсцкі краязнаўчы музей дапоўніў экспазіцыю кнігамі, фатаграфіямі, асабістымі рэчамі маленькіх салдат. Так, наведвальнікі змогуць убачыць тую самую сумку, у якой юны партызан Коля Гойшык насіў міны для падрыву фашысцкіх паяздоў.

Акрамя таго, арганізатары выстаўкі паралельна з ёю стварылі сайт warstory.by. Зайшоўшы на яго, любы чалавек можа апублікаваць ваенную гісторыю сваёй сям'і.

У Брэсце інтэрактыўная выстаўка дыялогаў будзе працаваць па 17 жніўня. Затым з ёю змогуць азнаёміцца жыхары іншых рэгіёнаў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі