Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 26-я летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску

26-я летняя сесія Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Мінску

6 Ліп 2017

Віктарын: Летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску выдатна арганізавана

Віктарын: Летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску выдатна арганізавана

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску выдатна арганізавана. Такое меркаванне выказала 6 ліпеня журналістам кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, якая ў якасці запрошанага наглядальніка ўдзельнічае ў мерапрыемствах сесіі.

Андрэа Віктарын прызналася, што раней ёй ніколі не даводзілася прымаць удзел у сесіях ПА АБСЕ, таму яна не мае магчымасці іх параўноўваць. "Але тое, што я магу сказаць: цяперашняя сесія выдатна арганізавана. Я была вельмі ўражана адкрыццём форуму ўчора, і мне цікава назіраць за ходам дыскусій", - сказала дыпламат.

26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе праходзіць у Мінску 5-9 ліпеня, яна прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Удзел у мерапрыемствах прымаюць больш за 600 гасцей амаль з 60 краін.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі