Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 26-я летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску

26-я летняя сесія Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Мінску

9 Ліп 2017

Рахманаў: Пазіцыя Беларусі ў ПА АБСЕ ўмацоўваецца

Рахманаў: Пазіцыя Беларусі ў ПА АБСЕ ўмацоўваецца

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазіцыя Беларусі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ ўмацоўваецца. Такое меркаванне 9 ліпеня выказаў журналістам член беларускай дэлегацыі на 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы стварылі платформу, якая дасць магчымасць у будучым замацаваць, узмацніць пазіцыю Беларусі, і мы абавязкова гэта зробім", - падкрэсліў Сяргей Рахманаў.

Сенатар перакананы: той факт, што ў Мінскую дэкларацыю не ўключылі рэзалюцыю па становішчы ва Усходняй Еўропе, - гэта перамога разважлівасці. Раней у час сесіі парламентарыі прынялі рашэнне не ўключаць у парадак дня рэзалюцыю па БелАЭС. Сяргей Рахманаў адзначыў, што дабіцца гэтага ўдалося не толькі дзякуючы кансалідаванай пазіцыі ўсіх зацікаўленых. Многія парламентарыі АБСЕ інакш паглядзелі на сітуацыю пасля таго, як асабіста пабывалі ў Беларусі. "Вялікую ролю адыграла тое, як краіна прыняла асамблею", - лічыць ён. Кіраўніцтва ПА АБСЕ і ўдзельнікі сесіі неаднаразова звярталі ўвагу на высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і дзякавалі Беларусі за добрыя ўмовы для работы, гасціннасць і цёплы прыём.

Летняя сесія ПА АБСЕ завяршылася 9 ліпеня ў беларускай сталіцы прыняццем Мінскай дэкларацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі