Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 26-я летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску

26-я летняя сесія Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Мінску

4 Ліп 2017

Больш як 55 замежных журналістаў акрэдытавана на сесію ПА АБСЕ ў Мінску

Больш як 55 замежных журналістаў акрэдытавана на сесію ПА АБСЕ ў Мінску

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 55 замежных журналістаў акрэдытавана на 26-ю штогадовую сесію Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая пройдзе ў Мінску 5-9 ліпеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Асвятляць мерапрыемствы сесіі ў Мінску будуць журналісты, якія прадстаўляюць інфармацыйныя агенцтвы, тэлевізійныя каналы, друкаваныя выданні шэрага краін - членаў АБСЕ, уключаючы Расію, Украіну, Германію, Польшчу, ЗША, Вялікабрытанію, Францыю.

26-я штогадовая сесія Парламенцкай Асамблеі АБСЕЯк паведамлялася, асноўная тэма сесіі - "Умацаванне ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне АБСЕ". Сесія завершыцца прыняццем Мінскай дэкларацыі. У гэты дакумент увойдуць рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці ў галіне бяспекі, эканомікі, навакольнага асяроддзя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі