Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | 26-я летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску

26-я летняя сесія Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Мінску

7 Ліп 2017

Беларусь заклікае краіны АБСЕ аднаўляць давер у рэгіёне шляхам узаемапаважлівага дыялогу

Беларусь заклікае краіны АБСЕ аднаўляць давер у рэгіёне шляхам узаемапаважлівага дыялогу

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае краіны АБСЕ аднаўляць давер у рэгіёне шляхам узаемапаважлівага дыялогу. Аб гэтым сёння на пасяджэнні агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы на сесіі ПА АБСЕ ў Мінску заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Баляслаў Пірштук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Летняя сесія ПА АБСЕ, якая праходзіць у Мінску 5-9 ліпеня, прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. "Аднаўленне даверу немагчыма без узаемапаважлівага дыялогу. Прынцыпова ўключыць у яго ўсе 57 дзяржаў-удзельніц. У адваротным выпадку мы рызыкуем вярнуцца да папярэдніх перагаворных фарматаў, якія маюць адбітак блокавага падыходу", - сказаў Баляслаў Пірштук. У якасці прыкладу эфектыўнага аб'яднання намаганняў ён прывёў дзейнасць АБСЕ ў сферы процідзеяння транснацыянальным пагрозам.

Спікер выказаў занепакоенасць тым, што цяпер замест умацавання даверу і дыялогу ў рэгіёне АБСЕ павялічваецца колькасць раздзяляльных ліній, адбываецца нарошчванне ваенных патэнцыялаў, што вядзе да непазбежнага росту напружанасці. "Мы так і не пазбавіліся ад сіндрому халоднай вайны і не змаглі да канца адысці ад блокавага мыслення. У міжнародных адносінах па-ранейшаму дамінуе права сілы і санкцыйнае мысленне. Ідзе дэградацыя з такой цяжкасцю выбудаванай архітэктуры еўрапейскай бяспекі", - канстатаваў Баляслаў Пірштук.

Для таго каб выйсці з гэтай сітуацыі, паводле яго слоў, неабходна знізіць градус канфрантацыі, не дапускаць раскручвання спіралі гонкі ўзбраенняў і працаваць над павышэннем узаемнага даверу ў ваеннай сферы.

Беларусь вітае рашэнне аб заснаванні ў ПА АБСЕ Камітэта па процідзеянні тэрарызму. Баляслаў Пірштук таксама заклікаў дэпутатаў падтрымаць расійскую рэзалюцыю, якая датычыцца барацьбы з тэрарызмам.

Беларускі бок прапанаваў свае папраўкі ў рэзалюцыю, якая абмяркоўвалася сёння на пасяджэнні агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы на сесіі ПА АБСЕ. Яны датычыліся разгортвання структураванага дыялогу аб цяперашніх і будучых выкліках у рэгіёне арганізацыі. Папраўкі былі адобраны парламентарыямі.

Парадак дня сесіі складваецца з дакладаў трох агульных камітэтаў: па палітычных пытаннях і бяспецы; па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі; па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях. Рэзалюцыі, прынятыя па выніках дыскусій, будуць пакладзены ў аснову Мінскай дэкларацыі, у якой будуць сфармуляваны рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на ўзнікаючыя перад ёй актуальныя выклікі і пагрозы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі