Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

27 Jun 2019

Вольга Худзенка заваявала золата ў веславанні на байдарцы на ІІ Еўрапейскіх гульнях

Вольга Худзенка заваявала золата ў веславанні на байдарцы на ІІ Еўрапейскіх гульнях

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вольга Худзенка заваявала залаты медаль на ІІ Еўрапейскіх гульнях у веславанні на байдарцы на 500 м, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На вяслярным канале ў Заслаўі сёння з раніцы няпростыя ўмовы надвор'я: вецер і высокая хваля, але вопытная беларуска паспяхова справілася з гэтымі цяжкасцямі.

На старце заезду лідзіравала сербка Міліца Старавіч, якая пасля ужо 250 метраў уступіла лідзіруючыя пазіцыі беларусцы і алімпійскай чэмпіёнцы Дануце Козак з Венгрыі. Саперніца Вольгі Худзенка значна прыбавіла ў скорасці на фінішы, але ўступіла пераможцы. Вынік Вольгі Худзенка - 2 мін 03,929 сек, другое месца ў Дануты Козак - 2 мін 04,176 сек, а бронзавым прызёрам стала Эма Ёргенсэн з Даніі - 2 мін 04,989 сек..

У бягучым сезоне на дыстанцыі 500 м Вольга Худзенка выступала на этапе Кубка свету ў Познані, дзе заняла другое месца.

У першы дзень спаборніцтваў на вяслярным канале ў Заслаўі Вольга Худзенка разам з Марынай Літвінчук заваявала залатую ўзнагароду на дыстанцыі 500 м у байдарцы-двойцы.

На вяслярным канале ў Заслаўі сёння будуць разыграны яшчэ дзесяць камплектаў узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі