У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

31 Стд 2019

Усе спартыўныя аб'екты гатовы да II Еўрапейскіх гульняў

Усе спартыўныя аб'екты гатовы да II Еўрапейскіх гульняў

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе спартыўныя аб'екты да II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць 21-30 чэрвеня ў Мінску, знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення па камунікацыях, сувязях з грамадскасцю і СМІ дырэкцыі гульняў Аляксей Багдановіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе спартыўныя аб'екты ўжо гатовы. Апошнім быў здадзены спартыўна-стралковы комплекс імя С. К. Цімашэнкі, дзе нядаўна прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы. Мінск - зручная пляцоўка для II Еўрапейскіх гульняў, паколькі ў сталіцы Беларусі праходзілі ўжо на спартыўных арэнах буйныя міжнародныя старты. Прадстаўнікі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў былі прыемна здзіўлены, што аб'екты задоўга да пачатку гульняў знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці", - расказаў Аляксей Багдановіч.

Ён адзначыў, што ў час гульняў у Мінску будуць працаваць чатыры фан-зоны. Галоўнай пляцоўкай у час свята стане тэрыторыя каля Палаца спорту, якая будзе працаваць з 19 па 30 чэрвеня і ўключыць у сябе зоны грамадскага харчавання, атрыбутыкі, кірмаш народных промыслаў, прэзентацыйныя пляцоўкі абласцей Беларусі. Таксама фан-зоны размесцяцца каля комплексаў "Мінск-Арэна" і "Чыжоўка-Арэна", стадыёна "Дынама". Тут арганізуюць выязны гандаль стравамі нацыянальнай кухні і беларускіх сувеніраў.

У праграме II Еўрапейскіх гульняў будуць праведзены спаборніцтвы па 15 відах спорту, прычым у васьмі з іх спаборніцтвы стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа (Японія). На мультыспартыўным форуме ў Мінску спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе і дзюдо пройдуць у статусе чэмпіянатаў Еўропы. Усяго будзе задзейнічана 12 спартыўных аб'ектаў, уключаючы буйнейшыя - нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама", "Мінск-Арэна", "Чыжоўка-Арэна", Палац спорту. Больш за 4 тыс. спартсменаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі