У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

23 Кст 2017

У Беларусі выберуць афіцыйнага тураператара Еўрагульняў-2019

У Беларусі выберуць афіцыйнага тураператара Еўрагульняў-2019

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фонд "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" запрашае юрасобы падаць свае камерцыйныя прапановы па прадастаўленні паслуг афіцыйнага турыстычнага аператара II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, паведамляе БЕЛТА.

Падаць заяўку можна да 2 лістапада 2017 года ў адпаведнасці з тэхнічным заданнем.

Для ўдзелу ў падачы камерцыйных прапаноў запрашаюцца тураператары, якія маюць вопыт арганізацыі прыёму турыстаў, у тым ліку замежных, арганізаваных груп балельшчыкаў. Сярод абавязковых патрабаванняў - вопыт работы ў сферы прадастаўлення турпаслуг не меншы за 5 гадоў, офіс у Мінску, афіцыйны сайт са службай падтрымкі па тэлефоне і ў чаце (на рускай і англійскай мовах), план узаемадзеяння з білетным аператарам (аргкамітэт вызначае афіцыйнага білетнага аператара Еўрагульняў-2019, з якім спатрэбіцца цеснае супрацоўніцтва).

У афіцыйнага турыстычнага аператара Еўрагульняў-2019 будзе шэраг пераваг. У тым ліку магчымасць браніравання білетаў па ўзгадненні з дырэкцыяй гульняў для далейшай іх рэалізацыі ў складзе турпакетаў, прыярытэтнае фарміраванне прапановы па прыёме афіцыйных гасцей Еўрагульняў, дадатковыя рэкламныя магчымасці.

Еўрагульні-2019 пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У спаборніцтвах прымуць удзел 50 краін Еўропы, плануецца ўдзел 4 тыс. спартсменаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс