У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

21 Ліс 2018

Тэлеканал Euronews будзе асвятляць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў

Тэлеканал Euronews будзе асвятляць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлеканал Euronews будзе асветляць падрыхтоўку да II Еўрапейскіх гульняў. Адпаведнае пагадненне падпісалі сёння ў Мінску дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін і дырэктар па міжнародных продажах тэлеканала К'ел Штайн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з дагаворам з тэлекампаніяй, у эфіры будуць размешчаны 532 відэаролікі, прысвечаныя Беларусі і II Еўрапейскім гульням 2019 года. Акрамя таго, у эфір выйдуць знаёмыя еўрапейскаму гледачу праграмы аб падарожжах і турыстычнай галіне і серыя спартыўных рэпартажаў аб падрыхтоўцы Мінска да маштабнай кантынентальнай падзеі.

"Асвятленне II Еўрапейскіх гульняў немагчыма без шырокага ўдзелу масмедыя. Сярод партнёраў дырэкцыі Euronews займае асаблівае месца. Тэлегледачы канала ў адпаведнасці з нашым пагадненнем змогуць убачыць матэрыялы аб падрыхтоўцы да II Еўрапейскіх гульняў. Сумесны вопыт дапаможа ў будучым у асвятленні многіх значных мерапрыемстваў спартыўнага і грамадска-палітычнага значэння. Упэўнены, інфармацыйная падтрымка тэлеканала Euronews дапаможа нам прыцягнуць увагу яшчэ большай колькасці балельшчыкаў і турыстаў не толькі з Еўропы, але і з усяго свету", - адзначыў Георгій Катулін.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Больш за 4 тыс. спартсменаў разыграюць 200 камплектаў медалёў у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах стануць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс