У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

9 Кст 2018

Сцэнарый цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе гатовы да 25 кастрычніка

Сцэнарый цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе гатовы да 25 кастрычніка

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сцэнарый цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейсікх гульняў 2019 года будзе гатовы да 25 кастрычніка, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА кампазітар, прадзюсар, народны артыст Расіі Ігар Крутой.

Сёння ў Мінску адбылася цырымонія падпісання дагавора аб супрацоўніцтве паміж Белдзяржфілармоніяй і расійскай кампаніяй "Арт Сіці 5". З беларускага боку подпіс паставіў генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Гарбар, з расійскай - генеральны прадзюсар кампаніі Ігар Крутой.

"Сцэнарый цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года будзе гатовы да 25 кастрычніка. Потым ён будзе дапрацоўвацца ў Мінску на працягу тыдня, магчыма, будуць унесены нейкія змяненні. Што датычыцца таго, колькі часу нам неабходна для падрыхтоўкі да падзеі такога маштабу, то адзначу, што да 27-й Сусветнай летняй Універсіяды ў Казані мы рыхтаваліся два гады, столькі ж да чэмпіянату свету па водных відах спорту ў Казані 2015 года. Чым больш часу ёсць на тое, каб падумаць, усё ўзважыць і падстрахавацца, - тым лепш. Але я ўпэўнены, што нам дастаткова часу да другой палавіны чэрвеня, каб на добрым прафесійным узроўні правесці гэта спартыўнае мерапрыемства", - расказаў Ігар Крутой.

"Любая падзея такога ўзроўню - гэта перш за ўсё адказнасць. Усё будзе адпрацавана ў рэпетыцыйным рэжыме. А потым ужо будуць генеральныя прагоны", - падкрэсліў прадзюсар.

"Арт Сіці 5" прадстаўляе кампанію поўнага цыкла, што рэалізуе правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў "пад ключ" і адказвае за ўсе этапы. За плячамі кампаніі мноства маштабных музычных праектаў, міжнародных культурных, спартыўных мерапрыемстваў, уключаючы цырымоніі адкрыцця і закрыцця такіх праектаў, як 7-я зімовыя Азіяцкія гульні ў Астане ў 2011 годзе, 27-я Сусветная летняя Універсіяда ў Казані ў 2013 годзе, 16-ы Чэмпіянат свету FINA па водных відах спорту ў Казані ў 2015 годзе, музычныя конкурсы "Новая хваля" і "Дзіцячая Новая хваля", тэлепраекты "Песня года", эстрадныя шоу зорак расійскай эстрады. Праекты "Арт Сіці 5" не аднойчы адзначаліся ўзнагародамі і падзякамі ў Расіі і Казахстане.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Больш за 4 тыс. спартсменаў разыграюць 201 камплект медалёў. Атлеты будуць спаборнічаць у 23 дысцыплінах, якія прадстаўляюць 15 відаў спорту. На мерапрыемстве чакаецца каля 18 тыс. афіцыйных удзельнікаў, спаборніцтвы плануецца трансліраваць на 160 краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс