Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

23 Чэр 2019

Старшыня Прэзідыума Босніі і Герцагавіны: Еўрапейскія гульні - лепшы спосаб для Беларусі паказаць сябе свету

Старшыня Прэзідыума Босніі і Герцагавіны: Еўрапейскія гульні - лепшы спосаб для Беларусі паказаць сябе свету
Старшыня Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік. Фота з архіва

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні - лепшы спосаб для Беларусі прадставіць сябе свету. Такое меркаванне выказаў у эфіры тэлеканала АНТ у праграме "Контуры" старшыня Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларад Додзік, паведамляе БЕЛТА.

"Цырымонія адкрыцця была надзвычайная. Думаю, гэта найлепшы спосаб для Беларусі прадставіць і паказаць сябе свету. Я вельмі рады, што ёсць магчымасць быць цяпер у краіне", - сказаў Міларад Додзік.

Таксама ён паведаміў, што ў час візіту ў Беларусь яму ўдалося наведаць МАЗ, паглядзець на прадукцыю. "Паводле маёй ацэнкі, якасць тавару, узровень вытворчасці нічым не ўступае такім жа заходнім прадпрыемствам.  Дарэчы, гэта прадукцыя прадстаўлена ўжо ў Босніі і Герцагавіне, у Сербіі. Я вяртаюся ў поўнай упэўненасці, што ў нас ёсць новыя напрамкі развіцця эканамічнага супрацоўніцтва", - сказаў на заканчэнне старшыня Прэзідыума.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі