У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

22 Сак 2019

Спрошчаны парадак праходжання граніцы будзе дзейнічаць для ўдзельнікаў і балельшчыкаў ІІ Еўрапейскіх гульняў

Спрошчаны парадак праходжання граніцы будзе дзейнічаць для ўдзельнікаў і балельшчыкаў ІІ Еўрапейскіх гульняў

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў мытныя аперацыі ў адносінах да грамадзян, якія прыязджаюць на спартыўныя мерапрыемствы, будуць ажыццяўляцца ў першую чаргу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

"Удзельнікі, афіцыйныя асобы і балельшчыкі будуць перасякаць мытную граніцу ў спрошчаным парадку, - адзначылі ў ведамстве. - У пунктах пропуску мытныя аперацыі ў адносінах да тавараў, што перамяшчаюцца імі, будуць праводзіцца на асобных спецыяльна абазначаных каналах для руху транспартных сродкаў".

Мытныя органы вядуць работу, накіраваную на забеспячэнне аператыўнага і максімальна камфортнага праходжання працэдур, звязаных з перасячэннем граніцы ўдзельнікамі і гасцямі ІІ Еўрапейскіх гульняў. Пры падрыхтоўцы да маштабнай спартыўнай падзеі, у прыватнасці, улічваўся станоўчы вопыт правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, вывучаліся падыходы, што прымяняліся Азербайджанам пры правядзенні І Еўрапейскіх гульняў.

"Надзвычай важны складнік работы - забеспячэнне бяспекі пры ўездзе ў краіну, - адзначаюць у ДМК. - У мытнай службе папоўніўся арсенал дэтэктараў наркатычных і выбуховых рэчываў, радыёстанцый, персанальных пераносных відэарэгістратараў, сістэм счытвання інфармацыі. У пунктах пропуску сёння заканчваецца мадэрнізацыя сістэм відэаназірання".

Праведзена арганізацыйная работа і па лініі міжнароднага супрацоўніцтва. У 2018 годзе ДМК Беларусі заключыў мемарандумы з мытнымі службамі ўсіх дзяржаў-суседзяў па пытаннях, якія рэгулююць узаемадзеянне на час ІІ Еўрапейскіх гульняў. Арганізаваны сустрэчы з кіраўнікамі мытных службаў сумежных дзяржаў па аказанні садзейнічання ўдзельнікам і балельшчыкам гульняў, спрашчэнні перасячэння граніцы ў адносінах да такіх асоб.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс