У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

6 Чэр 2017

Шамко: Еўрагульні-2019 - экзамен для беларускіх самбістаў

Шамко: Еўрагульні-2019 - экзамен для беларускіх самбістаў

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрагульні-2019 - экзамен для беларускіх самбістаў. Аб гэтым заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко сёння на цырымоніі ўшаноўвання нацыянальнай каманды Беларусі па самба, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожны медаль мінулага чэмпіянату Еўропы каштаваў вялікай работы. Я бачыў, як нашы спартсмены змагаліся. У канкурэнтнай барацьбе трэба не проста захаваць рэзультат, але і прыбаўляць, правільна расставіць прыярытэты і сканцэнтраваць увесь рэсурс на Еўрагульнях-2019. Для самба гэта пэўны экзамен, які пакажа, як будзе падтрымлівацца гэты від спорту дзяржавай", - расказаў Аляксандр Шамко. Паводле яго слоў, высокая канкурэнцыя сведчыць аб тым, што самба развіваецца не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце. У Беларусі - два неалімпійскія віды спорту, якія паказваюць найбольшы рэзультат: тайскі бокс і самба.

"Беларускія самбісты не плануюць спыняцца на дасягнутым. Наперадзе іх чакае чэмпіянат свету і дамашнія Еўрапейскія гульні, дзе трэба паказаць найлепшую барацьбу", - адзначыў старшыня Беларускай федэрацыі самба Аляксандр Кобрусеў.

На чэмпіянаце Еўропы, які прайшоў у Мінску з 19 па 21 мая, беларускія спартсмены заваявалі 19 медалёў (3 залатыя, 5 сярэбраных і 11 бронзавых).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс