У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

13 Снж 2018

Расійскія журналісты наведалі спартыўныя аб'екты II Еўрапейскіх гульняў

Расійскія журналісты наведалі спартыўныя аб'екты II Еўрапейскіх гульняў

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі расійскіх сродкаў масавай інфармацыі наведалі сёння спартыўныя аб'екты II Еўрапейскіх гульняў. Журналістам падрабязна расказалі пра работу галоўных комплексаў маючых адбыцца ў чэрвені 2019 года спаборніцтваў - "Мінск-Арэны" і стадыёна "Дынама", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адбылася таксама сустрэча з міністрам спорту і турызму Беларусі Сяргеем Кавальчуком і дырэктарам фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгіем Катуліным.

Кіраўнік спартыўнай галіны, звяртаючыся да прадстаўнікоў СМІ, адзначыў, што на бягучым тыдні ў Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Мінспорту Беларусі і Расіі, на якім падведзены вынікі і падпісана праграма супрацоўніцтва на бліжэйшыя два гады. Адказваючы на пытанне расійскіх журналістаў, якую асноўную мэту ставіць Беларусь, выступаючы арганізатарам Еўрапейскіх гульняў, Сяргей Кавальчук падкрэсліў імкненне паказаць краіну замежным балельшчыкам. "У Мінску праводзілася ўжо нямала буйных міжнародных мерапрыемстваў, але маючыя адбыцца гульні - гэта шанц для ўсіх, хто яшчэ не так добра знаёмы з нашай краінай, даведацца пра яе лепш", - расказаў Сяргей Кавальчук. Паводле яго слоў, вопыт правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года паказаў, што найбольшая колькасць фанатаў прыязджае з Расіі, таму наплыву аматараў спорту з гэтай краіны чакаюць і ў 2019 годзе.

У міністра таксама пацікавіліся, якую колькасць медалёў плануюць заваяваць беларускія атлеты на дамашніх гульнях. "Разлічваем, што нашы спартсмены выступяць не горш, чым на I Еўрапейскіх гульнях у Баку, дзе ў актыве зборнай было 43 медалі. Асаблівыя надзеі беларуская каманда звязвае з выступленнем у адзінаборствах, мастацкай гімнастыцы, пляжным футболе і баскетболе 3х3", - адзначыў Сяргей Кавальчук.

Дырэктар фонду Георгій Катулін на сустрэчы з журналістамі расказаў аб тым, што робіцца ў Мінску да II Еўрапейскіх гульняў. "Улічваючы, што ў стартах прымуць удзел 4 тыс. атлетаў, значна будзе пашыраны жылы фонд, адкрыецца паліклініка. У Мінску палепшыцца транспартная лагістыка. Больш шырокае выкарыстанне знаходзіць электратранспарт. Падрыхтоўка да стартаў у самым разгары, у штаце дырэкцыі шмат добра падрыхтаваных спецыялістаў, якія маюць вопыт арганізацыі Алімпіяды ў Сочы і Еўрапейскіх гульняў у Баку", - расказаў ён.

Журналісты цікавіліся таксама, калі стартуе эстафета "Полымя міру", пыталіся аб гісторыі стварэння талісмана II Еўрапейскіх гульняў - Лесіка, які суправаджаў прадстаўнікоў СМІ на працягу ўсёй экскурсіі па спартыўных аб'ектах.

Прэс-тур па Беларусі для расійскіх журналістаў праходзіць 11-14 снежня. Яго ўдзельнікі - каля 100 чалавек - прадстаўнікі СМІ, эксперты і блогеры з розных рэгіёнаў Расіі. На працягу гэтых дзён госці наведалі Віцебскую і Мінскую вобласці, горад Мінск, знаёміліся з работай прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сацыяльна-культурных і спартыўных аб'ектаў. 14 снежня адбудзецца галоўнае мерапрыемства прэс-туру - сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс