Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

27 Май 2019

Прэзентацыю II Еўрапейскіх гульняў правялі на Алімпійскім пікніку ў Варшаве

Прэзентацыю II Еўрапейскіх гульняў правялі на Алімпійскім пікніку ў Варшаве

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Варшаве ў час правядзення ХХI Алімпійскага пікніка адбылася прэзентацыя II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі фонду гульняў.

Адзін з асноўных тэматычных раздзелаў арганізатары прысвяцілі маючаму адбыцца вялікаму спартыўнаму форуму. Пляцоўка II Еўрапейскіх гульняў знаходзілася каля галоўнай сцэны пікніка, а найбольшую ўвагу наведвальнікаў прыцягнуў талісман Лесік.

У час урачыстага адкрыцця прэзідэнт НАК Польшчы Анджэй Красніцкі сказаў, што 2019 год асаблівы як для Польшчы, так і для Беларусі. "Мінск стане галоўнай спартыўнай арэнай Еўропы гэтым летам, а восенню польскі нацыянальны алімпійскі камітэт адзначыць 100-годдзе", - падкрэсліў ён.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў упэўнены, што Еўрапейскія гульні стануць знакавай падзеяй для ўсяго кантынента. "У час Алімпійскага пікніка, які з'яўляецца сямейным святам спорту і здаровага ладу жыцця, стэнду Мінска і II Еўрапейскім гульням была адведзена ключавая роля. У чэрвені ў сталіцы Беларусі Польшчу будуць прадстаўляць каля 180 спартсменаў. Гэта ўнушальная дэлегацыя. Разлічваем, што дзякуючы бязвізаваму рэжыму, які пачне дзейнічаць з 10 чэрвеня, у польскіх атлетаў будзе і сур'ёзная падтрымка балельшчыкаў", - сказаў Уладзімір Чушаў.

У час пікніка яго ўдзельнікі змаглі больш даведацца не толькі пра Беларусь, турыстычны патэнцыял краіны і асноўныя славутасці Мінска, але і пра галоўныя этапы падрыхтоўкі да маштабнай спартыўнай падзеі.

"Алімпійскі пікнік - унікальнае спартыўнае свята ў Варшаве для бацькоў і дзяцей. Падобнае мерапрыемства для аматараў актыўнага адпачынку штогод праходзіць у Мінску. Не абмінулі ўвагай беларускі стэнд і прадстаўнікі тэлеканала Polsat Sport. Вядучы спартыўны тэлеканал Польшчы ў поўным аб'ёме плануе паказаць II Еўрапейскія гульні, а тых, хто хоча атрымаць незабыўныя эмоцыі і стаць сведкам яркіх перамог, арганізатары чакаюць у Беларусі", - адзначыў начальнік упраўлення па камунікацыях, сувязях з грамадскасцю і СМІ фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Аляксей Багдановіч.

Як планавалася, адным з галоўных элементаў алімпійскага пікніка стала цырымонія дастаўкі ў час эстафеты ад Нацыянальнага алімпійскага цэнтра да месца правядзення пікніка агню II Еўрапейскіх гульняў, які гасцяваў тут з 11 мая, калі эстафета агню "Полымя міру" наведала Варшаву па дарозе з Італіі ў Беларусь. Пад апладысменты публікі даставіла агонь на сцэну двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў кіданні молата Аніта Уладарчык.

Алімпійскі пікнік арганізуюць штогод у парку недалёка ад Алімпійскага цэнтра ў Варшаве. У гэтым годзе ён адбыўся 21-ы раз. Тут праводзіцца прэзентацыя розных відаў спорту, лепшых спартсменаў, а таксама розыгрышы прызоў, памятных сувеніраў і галоўных спартыўных мерапрыемстваў года. На гэты раз такой падзеяй сталі II Еўрапейскія гульні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел некалькі соцень спартсменаў і прадстаўнікоў спартыўных арганізацый, а таксама амаль 25 тыс. наведвальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі