У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

24 Чэр 2019

Прэзідэнт Малдовы: Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў фарміраванне іміджу Беларусі за мяжой

Прэзідэнт Малдовы: Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў фарміраванне іміджу Беларусі за мяжой
Ігар Дадон. Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні - добрая інвестыцыя ў папулярызацыю Беларусі і фарміраванне іміджу краіны за мяжой. Такое меркаванне ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" выказаў Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, паведамляе БЕЛТА.

"Мне ўдалося не толькі паўдзельнічаць у афіцыйным адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў, але і пабываць у Вёсцы спартсменаў. Усё зроблена на высокім узроўні. З пункту гледжання іміджу і папулярызацыі Беларусі за мяжой, думаю, II Еўрапейскія гульні - гэта вельмі эфектыўная інвестыцыя. У будучым у краіне будзе больш турыстаў. Я ўпэўнены, што гэта выгаднае мерапрыемства з пункту гледжання аддачы, якую вы атрымаеце цяпер і ў далейшым. Хацеў бы ў будучым правесці такое мерапрыемства ў сябе", - сказаў Ігар Дадон.

Паводле яго слоў, з 2015 года ён ужо шмат разоў наведваў Беларусь, удалося пабываць на прамысловых і сельгаспрадпрыемствах. "Я бачу, што ёсць стабільнасць, што людзі ўпэўнены ў заўтрашнім дні, што ёсць рабочыя месцы. Я ўбачыў добрую інфраструктуру ў населеных пунктах, не толькі ў гарадах. Усё, што адбываецца ў Беларусі, для Малдовы, ды і, думаю, для іншых краін, - гэта добры прыклад", - сказаў на заканчэнне Ігар Дадон.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс