У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

3 Сак 2018

Прэзідэнт ЕАК задаволены якасцю і хуткасцю падрыхтоўкі Беларусі да Еўрагульняў-2019

Прэзідэнт ЕАК задаволены якасцю і хуткасцю падрыхтоўкі Беларусі да Еўрагульняў-2019

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч задаволены якасцю і хуткасцю падрыхтоўкі Беларусі да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што сустрэчы з кіраўніком ЕАК у час падрыхтоўкі да Еўрагульняў-2019 ужо сталі рэгулярнымі. І па меры набліжэння спаборніцтваў такія сустрэчы могуць быць больш частымі. Да старту ІІ Еўрапейскіх гульняў засталося менш як 500 дзён. "Увогуле час яшчэ ёсць. Але тыя, хто разумее, якія маштабныя задачы перад намі стаяць, гавораць, што часу не так і шмат", - сказаў прэм'ер-міністр.

Цяпер падрыхтоўка да спаборніцтваў ідзе ў адпаведнасці з дамоўленасцямі і па графіках, узгодненымі Беларуссю і ЕАК. "Тым не менш ёсць шэраг пытанняў, якія мы павінны будзем абмеркаваць, і мы гатовы гэта зрабіць. Думаю, мы знойдзем вырашэнне тых праблем, якія ўзнікаюць", - дадаў Андрэй Кабякоў.

Янез Качыянчыч у час цяперашняга візіту ў Мінск правёў ужо шэраг сустрэч, якія датычацца падрыхтоўкі краіны да Еўрагульняў, прадстаўнікі ЕАК перадалі свае прапановы адносна арганізацыі спаборніцтваў. "Мы задаволены тым, што мы ўбачылі, - адзначыў прэзідэнт ЕАК. - Атмасфера, якая склалася, вельмі дружалюбная, можна сказаць што гэта атмасфера супрацоўніцтва". На яго думку, паспяховаму правядзенню Еўрагульняў будзе садзейнічаць і тое, што Беларусь прымала ўжо вялікія спаборніцтвы, у тым ліку чэмпіянат свету па хакеі ў 2014 годзе.

"Я вельмі задаволены, што няма ніякай затрымкі ў падрыхтоўцы інфраструктуры. Падрыхтоўка ідзе вельмі добра і ў тэрмін", - рэзюмаваў Янез Качыянчыч.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шасэ), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, пляжны футбол. Атлеты разыграюць 206 камплектаў медалёў у 23 спартыўных дысцыплінах. Спаборніцтвы пройдуць на 12 спартыўных пляцоўках.

На Еўрагульні-2019 плануецца прыбыццё каля 4 тыс. спартсменаў, 2 тыс. трэнераў і іншых прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый з 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Акрамя таго, у Беларусь прыедуць прыкладна 650 міжнародных і 410 нацыянальных спартыўных суддзяў, каля 1 тыс. замежных прадстаўнікоў СМІ, кіраўнікі еўрапейскіх спартыўных федэрацый і ведамстваў, прадстаўнікі і работнікі штаб-кватэры ЕАК, кіраўнікі еўрапейскіх НАК, а таксама высокія службовыя асобы шэрага дзяржаваў.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс