Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

1 Сак 2018

Прэзідэнт ЕАК з нецярпеннем чакае адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі

Прэзідэнт ЕАК з нецярпеннем чакае адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі

1 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў журналістам, што з нецярпеннем чакае адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Еўрапейскія алімпійскія камітэты поўнасцю задаволены той падрыхтоўкай, якая праведзена на гэты момант. Мы з аптымізмам і ўпэўненасцю глядзім у будучае, таму што ў вас гэтымі пытаннямі займаюцца кваліфікаваныя, добра падрыхтаваныя, прафесійныя кадры, - падкрэсліў Янез Качыянчыч. - Я з нецярпеннем чакаю таго моманту, калі прыеду сюды на адкрыццё Еўрагульняў у наступным годзе".

Прэзідэнт ЕАК расказаў, што ён таксама павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з вынікамі беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. "Мае віншаванні і беларускаму народу за 15-е месца ў сусветным рэйтынгу. Гэта вельмі добрае месца. Яно адлюстроўвае той узровень спартыўнай кампетэнцыі, якім валодае Беларусь. Прычым кампетэнцыі як з пункту гледжання спорту, так і з пункту гледжання арганізацыі спартыўнага працэсу. Гэта ўсяляе ў нас упэўненасць у паспяховай падрыхтоўцы да Еўрапейскіх гульняў", - сказаў ён.

Адказваючы на пытанне аб магчымым прадузятым стаўленні суддзяў да некаторых беларускіх алімпійцаў у Пхёнчхане, Янез Качыянчыч адзначыў, што на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам непасрэдна гэта пытанне не закраналася. "Але ведаеце, я са Славеніі, і ў нас таксама ёсць пэўныя прэтэнзіі. Але суддзі - гэта суддзі, спорт - гэта спорт, і перамога дасягаецца не за зялёным сталом перагавораў, а на спартыўных пляцоўках", - сказаў на заканчэнне кіраўнік ЕАК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі