VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

26 Чэр 2019

Пасол Малдовы аб арганізацыі II Еўрапейскіх гульняў: маштабы ўразілі

Пасол Малдовы аб арганізацыі II Еўрапейскіх гульняў: маштабы ўразілі
Віктар Сарачан . Фота з архіва

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Віктар Сарачан у праграме "II Еўрапейскія гульні. Інфармацыйны канал" на тэлеканале "Беларусь 1" падзяліўся ўражаннямі аб арганізацыі еўрапейскага першынства ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, у час візіту ў Беларусь Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон наведваў Вёску спартсменаў і азнаёміўся з умовамі размяшчэння і пражывання атлетаў сваёй краіны. "Усе вельмі задаволены ўмовамі. Маштабы ўразілі. Таму што прыняць 5 тыс. чалавек адначасова на адной тэрыторыі, каб ім было камфортна, накарміць іх своечасова, смачна - гэта многага каштуе. Для нас гэта было дзіўна, - сказаў пасол. - У спартсменаў няма пытанняў па размяшчэнні, усё вельмі добра, вольны час арганізаваны, зладжана працуе транспарт".

На пытанне, ці адпавядаюць гульні ў Мінску заяўленаму статусу, Віктар Сарачан адказаў: "Бярыце вышэй. Тое, як арганізаваны гэтыя гульні, наколькі адказна падышлі мясцовыя ўлады, я вам скажу, што гэта ўзровень еўрапейскі і сусветны. Мы бачылі шмат спаборніцтваў, і як усё зроблена тут - гэта здорава". На яго думку, беларусаў вызначае традыцыйны парадак ва ўсім, дакладна размеркаваны абавязкі, добра працуюць валанцёры. "Ужо вядома, хто будзе наступным гаспадаром гульняў, ім будзе складана вас перасягнуць", - дадаў дыпламат.

Пасол Малдовы адзначыў работу фан-зон: "Вельмі шмат людзей: шматгалоссе, шматмоўе. Многа ўражанняў, як арганізаваны фан-зоны. Добра, што ёсць дні розных краін, канцэрты, забавы і разнастайная ежа".

Гаворачы ў цэлым аб ідэі правядзення Еўрапейскіх гульняў, Віктар Сарачан падкрэсліў, што яны будуць мець вялікую будучыню. Нягледзячы на меншы бюджэт, чым у Баку, узровень правядзення спаборніцтваў вельмі высокі. "Не кожная краіна, на мой погляд, можа зрабіць тое, што ўдалося Беларусі. Гэта папулярызацыя спорту, уклад у імідж, заклік да здаровага ладу жыцця, сур'ёзнае капіталаўкладанне на будучае. Упэўнены, што пасля гульняў у Беларусь будзе прыязджаць больш турыстаў", - рэзюмаваў дыпламат.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход