Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

13 Feb 2019

Парламент Расіі завяршыў ратыфікацыю пагаднення з Беларуссю аб бязвізе для балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў

Парламент Расіі завяршыў ратыфікацыю пагаднення з Беларуссю аб бязвізе для балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў

13 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Верхняя палата расійскага парламента - Савет Федэрацыі - сёння на пленарным пасяджэнні ратыфікавала беларуска-расійскае міжурадавае пагадненне аб некаторых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы, паведамляе БЕЛТА.

Напярэдадні, 12 лютага, дакумент быў ратыфікаваны Дзярждумай Расіі.

Гэта пагадненне было падпісана ў Мінску 29 мая 2018 года. Яно рэгулюе парадак уезду замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія едуць для наведвання буйных спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку маючых адбыцца ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў. Дакумент ужо часова прымяняецца з 1 чэрвеня 2018 года, у тым ліку ў час правядзення ў 2018 годзе ў Расіі чэмпіянату свету па футболе.

Вызначана, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія едуць для наведвання міжнароднага спартыўнага мерапрыемства ў перыяд яго правядзення ў дзяржаве аднаго боку, уязджаюць, выязджаюць, знаходзяцца і едуць транзітам праз тэрыторыю дзяржавы іншага боку без афармлення віз па дзеючым дакуменце, што засведчвае асобу, і білеце на спартыўнае мерапрыемства.

Пагадненнем устаноўлена, што тэрмін яго дзеяння завяршаецца 10 ліпеня 2019 года. II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі